Капуцынэркірхэ


Капунэркірхэ (ням.: Kapuzinerkirche) — назва царквы Багародзіцы Анёлаў і кляштара ордэна капуцынаў у Вене, каля палаца Хофбург, на плошчы Новага Рынку.
Царква знакамітая сваім Імператарскім склепам, дзе спачываюць імператары з роду Габсбургаў і члены іх сем'яў.
Заснавана ў 1617 годзе імператрыцай Ганнай, жонкай імператара Мацвея, першы камень закладзены ў 1622 годзе, асвечана ў 1632 годзе. Партал прыбудаваны ў 1760 годзе, рэканструяваны па гістарычных малюнках у 1934-1936 і ўпрыгожаны фрэскай Ганса Фішэра. Мармуровы алтар працы Петэра Штрудэля (1660-1714), шырыня нефа 10 м.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Beutler, Gigi (1999). The Imperial Vaults of the PP Capuchins in Vienna (Capuchin Crypt) (Third ed.). Vienna: Beutler Heldenstern. ISBN 978-3950058413.
- Kusin, Eberhard (1973). Die Kaisergruft. Baster-Verlag, Vienna.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капуцынэркірхэ
- Афіцыйны сайт храма Архівавана 2 снежня 2008.
- Склеп Габсбургаў