Копцева (Літва)
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||
Ко́пцева[1], таксама Капчаміесціс (літ.: Kapčiamiestis) — мястэчка ў Лаздзіяйскім раёне Алітускага павета Літвы, на рацэ Белая Ганча. Адміністрацыйны цэнтр Копцеўскай сянюніі.
Знаходзіцца на поўдні краіны, за 10 км ад мяжы з Польшчай, 7 км ад мяжы з Беларуссю. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча ўзнікла ў XVI стагоддзі. У 1516 годзе Жыгімонт Аўгуст даў намесніку перавалкаўскаму Сідару Копцю лясны ўчастак, дзе той заснаваў сядзібу, пазней побач узнікла вёска. У першай палове праз вена Копцева перайшло да Мікалая з Козельска Агінскага, жанатага з Кацярынай з Копцяў. У 1729 годзе Мікалай Агінскі залажыў драўляны касцёл[2].
У канцы XVIII стагоддзя мястэчка Копцева ўваходзіла ў Гарадзенскі павет Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Вяйсея, уласнасць Масальскіх[3].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Прусіі. Пасля перамогі Напалеона над Прусіяй з 1807 да 1815 года ў склад Герцагства Варшаўскага, потым у Царстве Польскім. З 1831 года наўпрост у Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце.
У Першую сусветную вайну тэрыторыя акупавана войскамі Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[4]. Таксама на землі прэтэндавалі Літва і Польшча. У 1919 годзе тэрыторыю ахапіла Сейненскае паўстанне. У выніку польска-літоўскай вайны з 1919 года ў складзе Літвы.
З 1940 года ў Літоўскай ССР.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Провіду Божага (1824)
- Магіла Эміліі Броэль-Плятэр
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Сінагога
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Магіла Эміліі Плятэр у Капчаміесцісе
-
Касцёл Провіду Божага
-
Касцёл Провіду Божага, фрагмент
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Часловас Саснаўскас (1867—1916) — літоўскі арганіст і кампазітар.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 87.
- ↑ SgKP 1883, s. 376.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 249.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Kopciowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 376.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Копцева (Літва)
- Капцёва на Radzima.org