Капыльская брама
Выгляд
Капыльская брама — адна з чатырох брам горада-крэпасці Слуцка, з'яўлялася адным з трох уездаў у Стары горад. Размяшчалася ў паўночнай частцы горада, да яе ад цэнтра горада вяла вуліца Капыльская, ад якой брама і атрымала сваю назву[1]. Існавала, верагодна, з часоў Алелькавічаў[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Капыльская брама ўяўляла сабой мураваную пабудову, памеры якой у плане складалі 25,6 на 36,6 метра[2]. Перад брамай пасярэдзіне рова быў насыпаны равелін. На равелін з брамы і з боку поля пад вуглом адзін да аднаго былі перакінуты масткі. Масток, які прылягаў да брамы, быў пад'ёмным. Сама брама зачыняліся аббітымі жалезам драўлянымі створамі[1].
Зноскі
- ↑ а б в Ігар ЦІТКОЎСКІ. Была цытадэль на Случы
- ↑ Ціткоўскі І. А. Помнікі архітэктуры Слуцка. Слуцк, 1997. С. 49-50. ISBN 985-6219-09-4
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ціткоўскі І. А. Помнікі архітэктуры Слуцка. Слуцк, 1997. С. 49-50. ISBN 985-6219-09-4