Перайсці да зместу

Капыльскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капыльскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Капыль
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Сяргей Міхайлавіч Пілішчык[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 92,74 %, руская 6,23 %
Размаўляюць дома: беларуская 81,46 %, руская 15,96 %[1]
Насельніцтва (2016)
28 663 чал.[2] (16-е месца)
Шчыльнасць 20,47 чал./км² (14-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 95,48 %,
рускія — 3,17 %,
іншыя — 1,35 %[1]
Плошча 1 607,66[3]
(15-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 243,6 м
Капыльскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капы́льскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці Беларусі. Мяжуе з Уздзенскім, Слуцкім, Салігорскім, Клецкім, Нясвіжскім, Стаўбцоўскім раёнамі.

Рэльеф раёна пераважна раўнінны, з захаду на ўсход раён перасякае Капыльская града. Вышэйшы пункт (243 м) знаходзіцца ў раёне вёскі Нізкавічы. Самы нізкі абсалютны пункт над узроўнем Балтыйскага мора (152 м) каля вёскі Макраны. Глебы раёна па ўрадлівасці ў сярэднім 35 балаў. Пераважна яны дзярнова-падзолістыя, тарфяна-балотныя, пясчаныя, суглінкавыя і ёсць часткова забалочаныя. Асушаныя землі займаюць 38060 гектараў, з іх тарфянікі — 14,8 тысяч гектараў. Сярод карысных выкапняў пераважае торф: 29 радовішчаў з агульным запасам 26 млн тон. Радовішча мелу «Загуменне» мае запас 218 тыс. тон. Ёсць таксама радовішча жвіру і пяску з агульным запасам 25 млн м³. Па тэрыторыі раёна працякаюць 28 рэк.

Тэрыторыя цяперашняга раёна была месцам большасці баявых дзеянняў Слуцкага збройнага чыну - узброенага выступлення супраць бальшавікоў у 1920 годзе.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Капыль. 20 жніўня 1924 года падзелены на 15 сельсаветаў: Бабаўнянскі, Браткаўскі, Быстрыцкі, Вялешынскі, Вялікараёўскі, Евангелевіцкі, Капыльскі, Крывасёлкаўскі, Лешненскі (Ляшнянскі), Пацейкаўскі, Пясочанскі, Слабада-Кучынскі, Старакапыльскі, Цімкавіцкі, Чарнагубаўскі. 21 жніўня 1925 года скасаваны Чарнагубаўскі сельсавет, утвораны Шастакоўскі нацыянальны польскі сельсавет, які 7 жніўня 1926 года перайменаваны ў Ланцуцкі нацыянальны польскі сельсавет. 24 верасня 1926 года скасаваны Капыльскі і Цімкавіцкі сельсаветы, утвораны Прускі сельсавет з цэнтрам у мястэчку Цімкавічы. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Мінскай акругі. У 1929 годзе Евангелевіцкі сельсавет перайменаваны ў Ванелевіцкі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Грозаўскі, Пукаўскі, Старыцкі, Труханавіцкі сельсаветы скасаванага Грэскага раёна, якія 12 лютага 1935 года перададзены ў склад адноўленага Грэскага раёна. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе адноўленай Слуцкай акругі. 14 жніўня 1937 года скасаваны Ланцуцкі нацыянальны польскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Капыль атрымаў статус гарадскога пасёлка, статус Цімкавіч паніжаны да вёскі, замест Цімкавіцкага местачковага Савета зноў утвораны Цімкавіцкі сельсавет.

З 20 верасня 1944 года раён у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Быстрыцкі, Крывасёлкаўскі, Лешненскі, Прускі, Старыцкі сельсаветы, утвораны Блеўчыцкі сельсавет. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Грозаўскі і Пукаўскі сельсаветы скасаванага Грэскага раёна, 8 жніўня 1959 года — Бучацінскі, Жыліхаўскі, Семежаўскі, Смоліцкі сельсаветы скасаванага Чырвонаслабодскага раёна. 24 мая 1960 года скасаваны Вялешынскі, Пукаўскі, Смоліцкі і Старакапыльскі сельсаветы, утвораны Капыльскі сельсавет, Ванелевіцкі сельсавет перайменаваны ў Доктаравіцкі. 5 мая 1962 года скасаваны Жыліхаўскі сельсавет, 8 чэрвеня 1963 года — Пясочанскі сельсавет. 16 студзеня 1969 года ўтвораны Камсамольскі сельсавет. 29 красавіка 1984 года Капыль атрымаў статус горада раённага падпарадкавання.

20 кастрычніка 1995 года горад Капыль і Капыльскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 28 мая 2013 года скасаваны Браткаўскі, Вялікараёўскі і Камсамольскі сельсаветы[4].

1971 — 62,1 тыс. чал.
2006 — 37,1 тыс. чал.
2009 — 32,8 тыс. чал.[1]

На тэрыторыі раёна 211 населеных пунктаў, буйнейшыя з іх -- Цімкавічы, Семежава, Быстрыца.

Сродкі масавай інфармацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая прэса прадстаўлена праз выданні:

  • Газета «Слава працы»[5]—грамадска-палітычнае выданне. Выдаецца з мая 1930 г. Выходзіць 2 разы на тыдзень. Наклад — 5210 экз. (2011). Заснавальнік — Капыльскі раённы выканаўчы камітэт.
  • Рэгіянальная газета «Інфа-Кур’ер». Недзяржаўнае штотыднёвае грамадска-палітычнае выданне. Зарэгістравана ў сакавіку 2001 года. Выдаецца на 24-х палосах фармату А3. Наклад — ад 6400 да 7300 экз. (2011). Распаўсюджваецца праз «Белсаюздрук», па падпісцы праз «Белпошту», праз прадпрыемствы рознічнага гандлю.
  • Праграма радыёвяшчання «Раніца Капыльшчыны».

Старшыні Капыльскага райвыканкама

[правіць | правіць зыходнік]
  • 3 верасня 2010 — 3 сакавіка 2016 — Анатоль Жданеня.
  • 3 сакавіка 2016 — 29 ліпеня 2019 — Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч.
  • 31 ліпеня 2019 — цяперашні час — Сяргей Міхайлавіч Пілішчык.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  2. Капыльскі раён на сайце Мінскага аблвыканкама Архівавана 12 ліпеня 2017.
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 25 жніўня 2011. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  5. Копыль. Новости Копыля | Слава працы (руск.) (22 жніўня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 300. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 459—460. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.