Перайсці да зместу

Капыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Разрэз конскага капыта

Капыт — рагавое ўтварэнне на канцы ног у некаторых млекакормячых[1]. У анатамічным дачыненні капыты адпавядаюць пазногцям у чалавека. Капыт з’яўляецца мадыфікаванай скурай, у якой адсутнічае ніжні пласт, а эпідэрміс пераўтвораны ў мазоль.

Капыты маюць вялікае значэнне для здароўя жывёл, асабліва няпарнакапытных. Яны нясуць вагу жывёлы і амартызуюць ударную сілу кожнага кроку або скачка, прадухіляючы пашкоджанні суставаў.

Зноскі

  1. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.277.