Капытнік
Капытнік | ||||||||||||||||
Капытнік балотны (Calla palustris) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Calla L. | ||||||||||||||||
Адзіны від | ||||||||||||||||
Calla palustris L. — Капытнік балотны
| ||||||||||||||||
|
- Не блытаць з грыбам Капытнік, або Свінуха
Капытнік[3], або Кала[4] (Cálla) — род шматгадовых ценевынослівых водна-балотных або прыбярэжных травяністых раслін сямейства Ароідныя, або Ароннікавыя (Araceae). Род з’яўляецца адзіным прадстаўніком падсямейства Calloideae і ўключае толькі адзін від — капытнік балотны (Calla palustris).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Народныя назвы капытніка балотнага ўключаюць такія, як заяччы бабоўнік, какочнік[5], петушкі, пеўнікі[3], бобак, вахка, шалей[6], бабоўнік, гуска, жытніца, пятушкі[3][6][7], белакапытнік, какошнік[5], капялюшнік[6], мядзвежыя лапкі[6].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліна з кароткім узыходным сцяблом вышынёю да 30 см і паўзучым карэнішчам. Лісце шырокасэрцападобнае, доўгачаранковае, бліскучае. Кветкі без калякветніка, дробныя, двухполыя, у шчыльных катахах, абгорнутых белым пакрывалам. Плады — чырвоныя сакаўныя ягады, сабраныя ў суплоддзі.
Ядавіты, асабліва ягады і карэнішча.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арэал — ад умераных да трапічных абласцей Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі расце на балотах, у забалочаных чорнаальховых лясах.
Лекавая, дэкаратыўная і акварыумная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ а б в Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 27. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Капытнік, Кала ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.30
- ↑ а б Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ а б в г Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вынаеў Г. Капытнік Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Капытнік на сайце USDA NRCS (англ.) (Праверана 30 мая 2011)