Капэла Святога Крыжа (Пражскі Град)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капэла Святога Крыжа
50°05′24″ пн. ш. 14°23′58″ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Месцазнаходжанне
Епархія Архідыяцэзія Прагі
Благачынне Q40634529?
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар Nicolò Pacassi[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капэла Святога Крыжа (чэшск.: Kaple svatého Kříže) — капэла ў паўднёва-ўсходняй частцы Другога двара Пражскага Граду.

Капэла была збудавана ў 1756—1764 гадах у стылі барока пражскім архітэктарам італьянскага паходжання Ансельм Марцін Лураго  (ням.) па праекце Нікола Пакасі  (англ.) на месцы старых адміністрацыйных пабудоў і каранацыйнай кухні Карла VI, у якой з 1723 года размяшчалася гаўптвахта.

Статуя Св. Пятра

Пасля таго як Фердынанд V адрокся ад трона і пасяліўся ў Пражскім Градзе, пачалася перабудова капэлы ў класіцыстычным стылі, якая доўжылася з 1852 па 1856 гады. Падчас рэканструкцыі ў 1854 годзе на паўночным фасадзе былі ўсталяваны статуі Святых Пятра і Паўла працы Эмануэля Макса  (чэшск.). Ад старога будынка захаваліся толькі галоўны алтар працы Іозефа Лаўэрмана, які ўпрыгожваюць скульптуры анёлаў працы Ігнаца Платцэра  (чэшск.) і Распяцце, распісанае Францішка Ксавера Балкі. На бакавых алтарах яго карціны Св. Віт, Св. Вацлаў, Св. Тэрэзія і Св. Францішак. Ля ўваходу ў капэлу стаіць скульптура Св. Яна Непамуцкага Э. Макса.

У пачатку 1960-х гадоў капэлу яе прыстасавалі пад Скарбніцу для экспазіцыі прадметаў са Святавіцкага скарбу  (руск.), які выстаўляўся тут у перыяд з 1961 па 1990 гады. Пазней у капэле размясціўся інфармацыйны цэнтр для турыстаў.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Stephen Brook, 2003, Przewodnik National Geographic Praga i Czechy, National Geographic, ISBN 83-89019-50-7
  • Прага. — Флоренция: Bonechi, 2009. — (Золотая книга). — ISBN 978-88-476-2412-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]