Капітан Марвел (фільм)
«Капіта́н Ма́рвел» (англ.: Captain Marvel) — амерыканскі супергеройскі фільм 2019 года, заснаваны на коміксах пра персанажа Кэрал Дэнверс выдавецтва Marvel Comics, вытворчасці Marvel Studios і дыстрыбуцыі Walt Disney Studios Motion Pictures. З’яўляецца дваццаць першай карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Фільм зняты рэжысёрамі Ганнай Бодэн і Раянам Флекам па сцэнарыі Ніколь Перлман і Мэг Ле-Фоў. У галоўных ролях — Бры Ларсан, Сэмюэл Л. Джэксан, Бен Мендэльсан і Джуд Лоу.
Фільм, заснаваны на персанажы Кэрал Дэнверс, знаходзіўся ў распрацоўцы ў Marvel Studios ужо з мая 2013 года. Дата выхаду была ўпершыню абвешчана ў кастрычніку 2014 года, а ў красавіку 2015 года Marvel наняў сцэнарыстаў Перлман і Ле-Фоў. У час San Diego Comic-Con International у 2016 годзе было абвешчана, што Ларсан выканае ролю гераіні. У красавіку 2017 года Marvel абвясціў, што рэжысёрамі сталі Бодэн і Флек. Здымкі фільма пачаліся ў студзені 2018 года ў Pinewood Studios, у акрузе Феет, штат Джорджыя, і доўжыліся да мая 2018 года.
Фільм выйшаў на экраны 7 сакавіка 2019 года у фармаце IMAX. Станам на 17 сакавіка 2019 года, фільм зарабіў у сусветным пракаце больш за $760,2 млн, што на гэты момант робіць яго самай касавай кінакарцінай 2019 года. У прэсе «Капітан Марвел» атрымала стрымана-станоўчыя ацэнкі.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]1995 год. Хала, сталіца Імперыі Крыі. Верс, член элітнага разведвальнага атрада «Зорная сіла», пакутуе ад пастаянных начных кашмараў. Ён-Рог, яе асабісты настаўнік і камандор атрада, ужо некалькі гадоў вучыць яе кантраляваць свае здольнасці і эмоцыі. А Вышэйшы Розум (штучны інтэлект, урад Крыі) заклікае Верс верна служыць сваёй расе.
Ужо шмат стагоддзяў ідзе бязлітасная вайна паміж крыі і скруламі, расай метаморфаў. У час місіі па выратаванні разведчыка крыі, які быў пасланы на планету Торфа з тайным заданнем і патрапіў у палон да скрулаў, Верс тоапляе ў палод да камандзіра скрулаў Таласа і падвяргаецца даследаванням, мэтай якіх з’яўляецца пошук у падсвядомасці Верс каардынат звышсветлавой крыніцы энергіі, неабходнага для скрулаў. Верс удаецца збегчы з карабля скрулаў, але праз атрыманыя пашкоджанні яе выратавальная капсула разбураецца, і гераіня церпіць крушэнне над Лос-Анджэлесам. Яе раптоўнае з’яўленне на Зямлі прыцягвае ўвагу агентаў арганізацыі Ш. Ч.Ы. Т. Ніка Ф’юры і Філа Колсана. Але гутарку герояў перарывае раптам раптоўнае з’яўленне скрула. У пагоні за ім Верс знаходзіць крышталь, што змяшчае яе сапраўдныя ўспаміны, вынятыя скруламі; а Ф’юры забівае іншага скрула, які замаскіраваўся пад Колсана. Талас, які замаскіраваўся, у сваю чаргу, пад главу Ш. Ч.Ы. Т.а Келера, пераконвае Ф’юры сустрэцца і папрацаваць з Верс.
Выкарыстоўваючы допуск Ф’юры на звышсакрэтную базу Пегас, Верс выяўляе, што была пілотам ВПС. Як гаварылася ў справаздачы, гераіня загінула пасля выпрабавання эксперыментальнага рухавіка, распрацаванага доктарам Вэндзі Лоўсан, якую Верс і бачыла ў сваіх начных кашмарах (і Вышэйшы Розум Крыі паўставаў перад Верс менавіта ў абліччы доктара Лоўсан). З даных базы вынікае, што ёсць сведка тых падзей, былы пілот ВПС Марыя Рамбо. Ф’юры і Верс разам з кошкай Лоўсан па мянушцы Гуся збягаюць ад Таласа на грузавым самалёце, накіроўваючыся ў Новы Арлеан, Луізіяна, каб знайсці Рамбо.
Сустрэўшыся з Марыяй і яе дачкой, Верс пачынае ўспамінаць сваё сапраўднае мінулае і даведваецца сваё імя — Кэрал Дэнверс. Талас знаходзіць Ф’юры і Кэрал. Ён распавядае, што скрулы — толькі бежанцы, якія шукаюць новы дом пасля таго, як паднялі паўстанне супраць бясчынстваў і злачынстваў расы крыі. Доктар Лоўсан, насамрэч, родам з Халы, была трайным агентам, насіла імя Мар-Вэл і вывучала магчымасці выкарыстання звышсветлавога рухавіка для абароны скрулаў ад крыі. Талас дае праслухаць Кэрала апошні запіс з чорнай скрыні таго самалёта, што разбіўся. Гэта прымушае Дэнверс успомніць усе падзеі катастрофы. Кэрал і доктар Лоўсан тады ляцелі ў сакрэтную лабараторыю, але былі падбіты караблём крыі, якім кіравалі Ён-Рог і Мінь-Эрва. Перад смерцю Лоўсан распавяла Дэнверс усю праўду і загадала знішчыць энергетычнае ядро рухавіка. Але здарылася так, што ўсю энергію ядра пасля выбуху паглынула Кэрала, што сцерла ўсе яе ўспаміны. Пасля гэтага крыі забралі Дэнверс на Халу і пералілі ёй кроў Ён-Рога, ужывіўшы ў шыю спецыяльны чып, які блакаваў асноўныя здольнасці гераіні. Успомніўшы ўсё гэта, Кэрал вырашае парваць з крыі назаўжды. Каардынаты лабараторыі Лоўсан апынуліся прасторавым пунктам на арбіце Зямлі. Кэрал, Ф’юры, кошка Гусі, Марыя Рамбо і Талас ляцяць туды і знаходзяць схаваны карабель, дзе хаваецца група скрулаў (у тым ліку сям’ю Таласа), якія абараняюць Тэсеракт, крыніцу энергіі звышсветлавога рухавіка.
Ён-Рог, Мінь-Эрва і іншыя члены «Зорнай сілы» захопліваюць Кэрал і змяшчаюць яе падсвядомасць у рэальнасць Вышэйшага Розуму. У час гутаркі з Ім Дэнверс вырывае чып крыі са сваёй шыі, атрымліваючы доступ да ўсіх сваіх здольнасцей. Пасля гэтага разгараецца бітва. Кэрал і Ф’юры ўдаецца займець Тэсеракт, які затым паглынае Гуся, якая апынулася зусім не кошкай, а іншапланецянінам з расы флеркінаў, здольных ствараць унутры сябе кішэнныя сусветы. У бітву ўступае флот Крыі пад камандаваннем Ронана Абвінаваўцы. Кэрал знішчае некалькі балістычных ракет, выпушчаных крыі ў бок Зямлі, вымушаючы Ронана і яго сілы адступіць. На Зямлі Ён-Рог выкарыстоўвае апошнюю спробу адолець Кэрала і выклікае яе на роўны паядынак без суперздольнасцей. Але гераіня накаўтуе яго фатонным бластарам са сваёй рукі. Кэрал адпраўляе Ён-Рога назад на Халу з папярэджаннем усяму народу крыі і Вышэйшаму Розуму.
Гераіня пакідае Ф’юры яго мадыфікаваны пэйджар, з дапамогай якога ён зможа звязацца з ёй у межах дзвюх-трох галактык, але толькі ў крайняй бязвыхаднай сітуацыі. Кэрал ляціць з Зямлі, каб дапамагчы скрулам знайсці новы дом і гасіць канфлікты, якія разгараюцца ў Сусвеце. Ф’юры канчаткова страчвае левае вока з-за драпін, нанесеных яму Гусяй у час бітвы з крыі. Агент складае прапанову «Абаронцы» па абароне Зямлі ад новых іншапланетных пагроз. Паглядзеўшы на фатаграфію Кэрал з яе пазыўным «Мсцівец» на борце самалёта, Нік вырашае даць сваёй прапанове новую назву: «Ініцыятыва „Мсціўцы“».
У першай сцэне пасля тытраў, у нашы дні Мсціўцы, якія засталіся ў жывых, а менавіта: Стыў Роджэрс, Наташа Раманаф, Брус Бэнер і Джэймс Роўдс — аналізуюць на базе знойдзены пэйджар Ф’юры з лагатыпам Капітана Марвел, які Нік актываваў перад сваім знікненнем[N 1]. У гэты момант раптам з’яўляецца Кэрал і пытае: «Дзе Ф’юры?»[N 2]
У другой сцэне пасля тытраў, у 1995 годзе, у кабінеце Ф’юры Гуся заскаквае на стол і выплёўвае Тэсеракт[18][19].
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Бры Ларсан | Кэрал Дэнверс / Верс / Капітан Марвел |
| Сэмюэл Л. Джэксан | агент Нік Ф'юры |
| Бен Мендэльсан | Талас / Келер лідар Скрулаў |
| Джыман Хансу | Корат член «Зорнай сілы» |
| Лі Пэйс | Ронан Абвінаваўца |
| Лашана Лінч | Марыя Рамбо сяброўка Кэрал, пілот |
| Джэма Чан | Мінь-Эрва член «Зорнай сілы» |
| Анет Бенінг | Вышэйшы Розум / Мар-Вэл / доктар Вэндзі Лоўсан[20] |
| Кларк Грэг | агент Філ Колсан |
| Джуд Лоу | Ён-Рог лідар «Зорнай сілы» |
| Альхеніс Перэс Сота | Ат-Лас член «Зорнай сілы» |
| Рун Тэмт | Брон-Чар член «Зорнай сілы» |
| Акіра Акбар | Моніка Рамбо дачка Марыі |
| Азары Акбар | Моніка Рамбо (5 гадоў) |
| Роберт Казінскі | «Дон» |
| Вік Сахай | Тарфан |
| Чуку Моду | Со-Лар шпіён Крыі |
| Колін Форд | Стыў Дэнверс брат Кэрал |
| Кенет Мітчэл | Джозеф Дэнверс бацька Кэрал |
| Мак-Кена Грэйс | Кэрал (13 гадоў) |
| Лондан Фулер | Кэрал (6 гадоў) |
| Шэран Блін | Сорэн жонка Таласа |
| Стэн Лі | пасажыр цягніка (камеа) |
| Крыс Эванс | Стыў Роджэрс (камеа) |
| Марк Руфала | Брус Бэнер (камеа) |
| Скарлет Ёхансан | Наташа Раманаф (камеа) |
| Дон Чыдл | Джэймс «Роўдзі» Роўдс (камеа) |
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Як паказана ў фільме «Мсціўцы: Вайна бясконцасці».[16]
- ↑ Сцэна ўзята з фільма «Мсціўцы: Фінал».[17]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Strom M. Captain Marvel Soars Into the Marvel Cinematic Universe: Carol Danvers flies onto the big screen with her own solo adventure! // marvel.com — 2014. Праверана 30 мая 2016.
- 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- 1 2 ‘Captain Marvel’ Finds Directors in Anna Boden, Ryan Fleck — New York, Los Angeles, CA: Penske Media Corp., 1905. — ISSN 0042-2738 Праверана 13 красавіка 2020.
- ↑ Doctor Strange Press Kit — The Walt Disney Company.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 Captain Marvel — 2001. Праверана 13 красавіка 2020.
- ↑ Strom M. Captain Marvel Soars Into the Marvel Cinematic Universe // marvel.com — 2014. Праверана 30 мая 2016.
- ↑ Cavanaugh P. Brie Larson Reveals Intense Super Hero Training for Marvel Studios’ ‘Captain Marvel’ in New Featurette // marvel.com — 2016. Праверана 15 жніўня 2016.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 Walt Disney Studios Captain Marvel Press Kit — Walt Disney Studios. — P. I. Праверана 13 красавіка 2020.
- ↑ Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Person Profile // Captain Marvel (2019). Technical Specs. — 1990. Праверана 7 сакавіка 2019.
- ↑ Captain Marvel — 1999. Праверана 7 мая 2023.
- ↑ Captain Marvel — 1999. Праверана 25 красавіка 2023.
- ↑ Strom M. Marvel Studios phase 3 update // marvel.com — Marvel Entertainment, 2015. Праверана 13 красавіка 2020.
- ↑ Person Profile // Release Info — 1990. Праверана 16 лютага 2020.
- ↑ Dokumentum — 2010.
- ↑ Hornshaw, Phil; Owen, Phil; Lincoln, Ross A. (April 26, 2018). How Will 'Captain Marvel' Play into That Wild 'Avengers: Infinity War' Ending?. TheWrap.com. Архівавана з арыгінала April 27, 2018. Праверана March 7, 2019.
- ↑ Coggan, Devan. Those Captain Marvel post-credits scenes, explained. Entertainment Weekly (8 сакавіка 2019). Праверана March 8, 2019.
- ↑ Dinh, Christine. Production Underway on Marvel Studios' 'Captain Marvel' (англ.). Marvel.com (26 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы March 26, 2018. Праверана March 26, 2018.
- ↑ Coggan, Devan. Brie Larson talks suiting up as the 'flawed' but 'empowering' hero in Captain Marvel (англ.). Entertainment Weekly (5 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы September 6, 2018. Праверана September 6, 2018.
- 1 2 Helen O'hara. Captain Marvel Review (англ.). Empire Online (5 сакавіка 2019). Праверана March 5, 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2019 года
- Фільмы кінематаграфічнага сусвету Marvel
- Фільмы на англійскай мове
- Фантастычныя фільмы 2019 года
- Фантастычныя баевікі
- Фільмы-прыквелы
- Фільмы ЗША 2019 года
- Дыснэеўскія фільмы
- Фільмы пра ўварванне прышэльцаў
- Фільмы ЗША ў 3D
- Фільмы IMAX
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Пінар Тапрак