Карабанаўскае прадмесце

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карабанаўка. 1915

Карабанаўскае прадмесце — гістарычны раён Магілёва. Займае тэрыторыю былой паўночнай ускраіны горада. Уключае тры часткі: раён Прывакзальнай плошчы, тэрыторыі ўздоўж вуліц Ніжнекарабанаўскай і Першамайскай. Абмежавана на ўсходзе вуліцай Першамайскай, на поўначы Віцебскім тупіком, на поўдні вуліцай Карабанаўскай і на захадзе вуліцай Сурганава (былая Пячорская шаша).

Тэрыторыя пачала фармавацца ў другой палове XIX ст. Як архітэктурна-планіровачная структура склалася ў пачатку XX ст., калі з пракладкай чыгункі была ўтворана Прывакзальная плошча на Кацярынінскім тракце, які з’яўляўся працягам Дняпроўскага праспекта (сучасная вул. Першамайская). Асноўная вуліца — Першамайская, звязвае Прывакзальную плошчу з цэнтрам горада. Захаваліся помнікі архітэктуры: комплексы будынкаў чыгуначнага вакзала і былога ваеннага шпіталя (вул. Сурганава), артылерыйскія казармы (вул. Крупскай), драўляныя жылыя дамы XIXXX стст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]