Караблекрушэнне ля Патэгі (2023)
12 чэрвеня 2023 года на рацэ Нігер паблізу горада Патэгі (штат Квара , Нігерыя) перавярнулася драўлянае судна, што прывяло да гібелі больш за 100 чалавек.
Напярэдадні[правіць | правіць зыходнік]
Лодачныя аварыі на рэках Нігерыі здараюцца часта[1]. Невыкананне правілаў бяспекі, адсутнасць выратавальных камізэлек, перагрузка і дрэннае тэхнічнае абслугоўванне суднаў часта прыводзяць да няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам. Нягледзячы на факт, што начное плаванне ў краіне дэ-юрэ забаронена, закон рэдка выконваецца[2][3].
У 2021 годзе ў Нігерыі адбыліся дзве буйныя аварыі: адна ў маі (98 загінулых)[4], а іншая ў лістападзе (76 загінулых)[5]. У апошнія гады ў краіне пачасціліся здарэнні на лодках[6].
Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]
11 чэрвеня ў вёсцы Эгботы (Эгбу) пад Патэгі было вяселле. Большасць прысутных — сваякі маладых з пяці[1] іншых вёсак — Эбу, Гакпан, Кпада, Кучалу і Сампі[7]. Свята працягвалася да позняй ночы. Госці прыбылі на вяселле на матацыклах, але вяртацца вымушаны былі на драўляным караблі па рацэ Нігер[1], бо моцны дождж затапіў дарогу[2][7].
На лодку селі 270 пасажыраў, што значна перавышала яе ўмяшчальнасць у 100 чалавек[2][7][8]. Акрамя таго, на судна таксама загружаны матацыклы[9]. 12 чэрвеня[10], паміж 3 і 4 гадзінамі раніцы, высокія хвалі падхапілі лодку. Судна сутыкнулася з галінай дрэва, схаванай у рацэ Нігер, у выніку лодка разламалася на дзве часткі[7]. Вялікі аб’ём вады змыў пасажыраў[11]. Пра інцыдэнт многія мясцовыя жыхары даведаліся праз некалькі гадзін, але сяляне навакольных вёсак паспелі выцягнуць з вады сто чалавек[12].
На 15 чэрвеня прынамсі 106 чалавекі загінулі[13]: 61 з Эбу, 38 з Гакпана, чацвёра з Кпады, двое з Кучалу і адзін з Сампі[7]. Яшчэ 144 выратаваны[13].
Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]
Мясцовыя жыхары апісалі здарэнне як самую смяротную лодачную аварыю, якую яны бачылі за апошнія гады[2]. Урад штата Квара выказаў свае спачуванні сем’ям загінулых[11].
Зноскі
- ↑ а б в Nigeria boat accident kills 50 people, several missing(англ.), Reuters (13 чэрвеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2023.
- ↑ а б в г At least 103 wedding guests killed when boat capsizes in northern Nigeria(англ.) , Washington Post (13 чэрвеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2023.
- ↑ Peltier, Elian. Wedding Guests Among at Least 103 Killed in Boat Accident in Nigeria(англ.) , The New York Times (13 чэрвеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2023.
- ↑ More than 100 missing, feared dead after Nigeria boat sinks (англ.). AP NEWS (26 мая 2021). Праверана 14 чэрвеня 2023.
- ↑ About 100 people killed after boat returning from wedding capsizes in Nigeria (англ.) . CBS News (13 чэрвеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2023.
- ↑ Nigeria, Guardian. Worries as death toll rises on Nigeria’s inland waters (англ.) . The Guardian Nigeria News - Nigeria and World News (2 чэрвеня 2021). Праверана 14 чэрвеня 2023.
- ↑ а б в г д Oyekola, Tunde. 103 wedding guests die in Kwara boat mishap — Police (англ.) . Punch Newspapers (13 чэрвеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2023.
- ↑ About 100 wedding guests feared dead as boat capsizes in northern Nigeria(англ.) , The Guardian (13 чэрвеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2023.
- ↑ Nigeria: At least 100 people killed after boat capsizes (англ.). Sky News. Праверана 14 чэрвеня 2023.
- ↑ Nigeria boat accident: About 100 killed after vessel capsizes, say police , The Economic Times (14 чэрвеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2023.
- ↑ а б Princewill, Nimi. Hundreds of people feared dead as boat capsizes in Nigeria (англ.). CNN (13 чэрвеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2023.
- ↑ At least 103 wedding guests killed when boat capsizes in northern Nigeria (англ.). AP NEWS (13 чэрвеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2023.
- ↑ а б Neysa Alund, Natalie. At least 106 dead, 144 rescued, dozens still missing after boat capsizes in Nigeria(англ.) , USA Today (15 June 2023). Праверана 15 June 2023.