Перайсці да зместу

Караблекрушэнне на рацэ Конга (2025)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Караблекрушэнне на рацэ Конга
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата 15 красавіка 2025

15 красавіка 2025 года на рацэ Конга паблізу горада Мбандака на паўночным захадзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга пасля ўзніклага пажару затанула судна (драўляная маторная лодка), у выніку загінула 148 чалавек, яшчэ больш за 100 абвешчаны прапаўшымі без вестак[1].

Драўляная маторная лодка HB Kongolo выконвала пасажырскі рэйс на рацэ Конга. Судна выйшла з порта Матанкуму і накіроўвалася ў раён Балома, на борце знаходзілася каля 500 чалавек. Калі лодка знаходзілася ў раёне горада Мбандака, на яе борце ўспыхнуў пажар, прычынай якога стала выкарыстанне адкрытага агню пры падрыхтоўцы ежы адным з пасажыраў. Пасажыры, многія з якіх не ўмелі плаваць, сталі скакаць у ваду. У выніку лодка перакулілася. Па стане на 19 красавіка, колькасць загінулых складала 148 чалавек, зніклых без вестак — больш за 100. Колькасць выратаваных склала больш за 150 чалавек, многія з якіх атрымалі моцныя апёкі[2][1][3].

  1. а б Death toll from a boat capsizing in Congo earlier this week rises to 148, officials say (англ.). CNN (19 красавіка 2025). Праверана 20 красавіка 2025.
  2. Congo boat disaster death toll rises to 148, with more than 100 still missing (англ.). The Guardian (18 красавіка 2025). Праверана 20 красавіка 2025.
  3. At least 50 killed after boat catches fire, capsizes in DR Congo (англ.). Al Jazeera (16 красавіка 2025). Праверана 20 красавіка 2025.