Каравул
| Замак | |
| Каравул | |
|---|---|
| Рэканструкцыя замка Каравул па версіі І. Літвінчука і А. Рыбчынскага. | |
| 47°56′ пн. ш. 28°50′ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | Замак-кастэль |
| Першая згадка | 1411 |
| Стан | не захаваўся |
Каравул, Караул або Калаур — замак Вялікага Княства Літоўскага. Імаверна, заснаваны ў часы ўладарства князёў Карыятавічаў на Падоллі ў другой палове XIV ст.[1] Размяшчаўся ў нізоўях Днястра паблізу сучаснага Рашкава (Каменскі раён непрызнанага Прыднястроўя, дэ-юрэ Малдова).[1] Заняпаў на пачатку XVI ст.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Магчыма, замак меў стратэгічнае значэнне ў абароне паўднёвых меж Вялікага Княства Літоўскага і забеспячэння кантролю над Падоллем пасля яго далучэння ў 1362 годзе. У 1410 годзе кароль Ягайла надаў Нічку Караульскаму (Niczko Karaulski) землі на Падоллі. На думку Януша Куртыкі, Нічка мог быць ураднікам замка. Даследчыца Вольга Бялецкая дапускае, што Нічка паходзіў з Караула.[2] Аднак, пэўна не вядома ці быў Нічка наогул звязаны з гэтым замкам.
Упершыню Каравул (Karawol) згадвае храніст Ян Длугаш сярод месцаў, якія ў 1411 годзе наведаў кароль Ягайла.[3] Пазней вялікі князь Вітаўт надаў замак Андрэю Судзімонту, але вядома пра гэта толькі са справы яго нашчадкаў у 1581 годзе (Калавур с присεльки и сεлищи Рашъковомъ). Невядома якую ролю адыгрываў Каравул падчас Луцкай вайны ў 1431 годзе, калі Падолле стала полем барацьбы Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. У 1432 годзе замак Каравул (Karawull) яшчэ належаў вялікаму князю Свідрыгайлу. Але ў 1442 годзе замак Караул (Carawl) ужо ўласнасць польскага ўрадніка Тэадора Бучацкага. У 1545 годзе Калаур згадваецца ўжо як селішча (Калаур, сεлищо, было пεрεд тымъ городовоε).[2]
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]Замак не захаваўся. Тэрыторыю каля Чырвоных скал пад Рашкавым, дзе размяшчаўся Каравул, даследавалі археолагі Ілля Літвінчук і Алег Рыбчынскі. Згодна з іх данымі, гарадзішча чатырохвугольнае, абведзена валам вышынёй 3-6 метраў і перыметрам да 180 метраў. Праглядаюцца тры бастэі і імавернае месца брамы. Роў амаль не захаваўся. Археолагі рэканструявалі гіпатэтычны выгляд замка.[4] Каля сяла Строінцы, паблізу Рашкава, назва Калаур захавалася за лясным масівам.[4]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Гулевич, В. Про виникнення та призначення замку Караул // Записки історичного факультету Одеського національного університету імені І. І. Мечникова. — Вип. 50. — 2024. — С. 390—397
- ↑ а б Білецька О. Караул в історичних джерелах XV—XVI ст. Архівавана 28 сакавіка 2023. // Ukraina Lithuanica. — Вип. 5. — 2019. — С. 28-52.
- ↑ Петрунь Ф. Ханські ярлики на українські землі: (До питання про татарську Україну) // Східний світ. — 1929. — № 2.
- ↑ а б Литвинчук І., Рибчинський О. Маловідомий литовський замок Каравул на Дністрі поч. XV ст. — проблеми ревалоризації, консервації та музеєфікації городища // Науковий вісник «Межибіж» 1-2, 2021. — C. 145—152
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Петрунь Ф. Ханські ярлики на українські землі: (До питання про татарську Україну) // Східний світ. — 1929. — № 2. — С. 170—187.
- Lytvynchuk, I., Bevz, M., & Szmygin, B. 2018. Recovery of urban development stages of town Rashkiv. TEKA Komisji Architektury, Urbanistyki i Studiów Krajobrazowych Oddział Polskiej Akademii Nauk w Lublinie, 2018, 2, 125—137.
- Сіцінський, Ю. 2009. Поділля під владою Литви. Монографія. –Кам’янець-Подільський, 2009. – 160 с.
