Карагана
Карагана | |||||||||||||||||
Акацыя дрэвападобная (Caragana arborescens) — тыпавы від роду Карагана. Агульны выгляд групы квітнеючых раслін у полеахоўнай паласе. Паўночная Дакота, ЗША. | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Caragana Fabr., 1763 | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Карага́на[4], Акацыя[5] (Caragána) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Налічвае каля 80 відаў (90 відаў[6]). Пашыраны ва Усходняй Еўропе і Азіі. У Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ інтрадукаваны 15 відаў і форм.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва паходзіць ад кіргізскай народнай назвы. Кара — чорны, гана — вуха; ад назвы чарнавух лісіц, якія жывуць у зарасніках кустовай дзеразы або чылігі (Caragana frutex).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лістападныя кусты або невялікія дрэвы вышынёй да 5—7 м. Лісце чаргаванае або ў пучках, парнаперыстае, з 2—10 парамі суцэльных лісточкаў. Чаранкі і прылісткі некаторых відаў відазменены ў калючкі. Кветкі двухполыя, адзіночныя або ў пучках па 2—5, звычайна жоўтыя або залаціста-жоўтыя. Плод — струк.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Caragana Fabr. (Праверана 22 мая 2010)
- ↑ Напісанне Карагана ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 43.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Caragana Архівавана 5 верасня 2017. (англ.) // The Plant List
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Вынаеў Г. У. Карагана // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 43.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Карагана — род Caragana: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Карагана: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 22 мая 2010)
- Карагана: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL)(англ.) (Праверана 22 мая 2010)
- Caragana Архівавана 5 верасня 2017. (англ.) // The Plant List