Карагодная справа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Карагодная справа — серыя судоў над удзельнікамі акцыі пратэсту ў г. Брэст падчас паслявыбарчага крызісу 2020 г.

Падчас акцыі пратэсту ў Брэсце дэманстранты выйшлі на скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Рух аўтамабіляў і грамадскага транспарту на ўчастку быў ускладнены. Дэманстранты спявалі песні, вадзілі карагоды да тых часоў, пакуль не прыехаў вадамёт. Услед за ім выбеглі сілавікі і сталі затрымліваць пратэстоўцаў[1]. Паводле звестак следства, былі парушэнні ў працы тралейбусаў (агульны прастой склаў больш за 29 гадзін) і спынены рух маршрутаў і сарваны 2 рэйсы гарадскіх аўтобусаў (агульны прастой склаў больш за 5 гадзін), спынены рух двух экспрэсных маршрутаў на 5 хвілін. Акрамя таго, час працы трох гандлёвых кіёскаў і аднаго рэстарана скарацілі на розны час. Была ўзбуджана крымінальная справа[2].

Следства цягнулася больш за год, удзельнікаў акцыі выяўлялі і асуджалі невялікімі групамі, звычайна на некалькі год абмежавання свабоды. Па стане на 19 жніўня 2021 г. было выяўлена 114 удзельнікаў акцыі і з іх асуджана 70[3]. Па стане на 17 снежня 2021 прайшло 11 судоў і было асуджана 114 чалавек[4].

Зноскі