Каракуль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каракуль
тадж.: Қарокул
Вершина Уртабуз. Вдали - Пик Ленина. Внизу - озеро Каракуль.JPG
Каардынаты: 39°01′ пн. ш. 73°27′ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Tajikistan.svg Таджыкістан
Рэгіён Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць
Даўжыня 33 км
Шырыня 24 км
Плошча 380 км²
Найбольшая глыбіня 236 м
Упадаюць Караджылга, Караарт і Музкол
Выцякаюць бяссцёкавае
Каракуль (Таджыкістан)
Каракуль
Каракуль
Няма старонкі Шаблон:На карце/Таджыкістан Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць
Commons-logo.svg Каракуль на Вікісховішчы

Караку́ль (тадж.: Қарокул) — бяссцёкавае возера, знаходзіцца ў паўночнай частцы Паміра, на поўдзень ад Заалайскага хрыбта, найбуйнейшае возера на тэрыторыі Таджыкістана (Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць).

Возера знаходзіцца ў плоскай горнай катлавіне на вышыні 3914 м, акружана пустэльнымі скалістымі хрыбтамі. Найбольшая даўжыня возера — 33 км, шырыня — 24 км. Плошча паверхні — 380 км².

Паўвостраў, які выступае з поўдня, і востраў прамавугольнай формы каля паўночнага берага падзяляюць возера на дзве часткі — мелкаводную (глыбіня да 22,5 м) ўсходнюю са шматлікімі дробнымі залівамі і плоскімі мысамі і больш глыбокую заходнюю, глыбіня якой даходзіць да 236 м. Шырыня праліва паміж дзвюма часткамі — 1 кіламетр. З паўднёвым берагам востраў злучаецца вузкай касой. Даўжыня вострава (мае назву Паўночны[1]) — 8 км, шырыня — 4 км.

У Каракуль ўпадаюць рэкі Караджылга, Караарт і Музкол. Возера пакрытае лёдам з лістапада па красавік.

Зноскі

  1. Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 197. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  • Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.(руск.) 
  • География. Современная иллюстрированная энциклопедия / Под редакцией проф. А. П. Горкина. — М.: Росмэн, 2006.(руск.)