Каракурт (вёска)
| Вёска | |||||
| Каракурт | |||||
|---|---|---|---|---|---|
|
|||||
| 45°38′01″ пн. ш. 28°42′18″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Адэская вобласць | ||||
| Раён | Балградскі раён[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1811 | ||||
| Вышыня цэнтра | 24 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 4846 | ||||
| Паштовы індэкс | 68751 | ||||
| КААТУУ | 5121483601 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Каракурт[1] (укр.: Каракурт) — вёска ў Балградскім раёне Адэскай вобласці Украіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каракурт заснаваны ў 1811 годзе албанцамі з Дабруджы[2] ў Бесарабскай губерні Расійскай імперыі. Пасля паражэння ў Крымскай вайне тэрыторыя з Кагулам, Балградам і Ізмаілам, дзе знаходзіцца і Каракурт, у 1856 годзе перададзена Малдаўскаму княству як Паўднёвая Бесарабія. Пасля расійска-асманскай вайны ў 1878 годзе тэрыторыя вернута да Расійскай імперыі, частка якой была да 1917 года.
Пасля кастрычніцкага перавароту ў Расія, Бесарабія абвясціла сябе незалежнай як Малдаўская Дэмакратычная Рэспубліка ў 1917 годзе і добраахвотна далучылася Каралеўства Румынія ў тым самым 1917 годзе. Пасля анексіі Бесарабіі СССР у 1939 годзе Каракурт пераведзены ў склад Балградскага раёна Акерманскай вобласці (з 7 жніўня 1940 года — Ізмаільскі раён) Украінскай ССР.
На пачатку нямецка-савецкай вайны Каракурт вернуты ў склад Румыніі ў 1941 годзе. Пасля адваявання Чырвонай Арміяй Бесарабіі ў 1944 годзе, вёска 14 лістапада 1945 года перайменавана ў Жоўтнева (Жоўтнэвэ)[3] і ўвайшла ў склад Ізмаільскай вобласці Украінскай ССР, з 1954 годзе Ізмаімльскач вобласць увайшла ў склад Адэскай вобласці.
З 1991 года вёска ў складзе незалежнай Украіны. 12 мая 2016 года ў сувязі з праведзеннем дэкамунізацыі найменняў сялу вернута першапачатковая назва.[4]

Нават цяпер албанская мова пераважная сярод каракуртцаў. У 2013 годзе сярод жыхароў вёскі прыкладна 60 % албанцаў, 25 % балгар, 10 % гагаузаў і 5 % прадстаўнікоў іншых этнічных груп.[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Жовтневе, Болградський район, Одеська область » Історія міст і сіл Української РСР (руск.). Праверана 8 лістапада 2023.
- ↑ РСР, Президія Верховної Ради Української. Указ Президії Верховної Ради УРСР від 14.11.1945 «Про збереження історичних найменувань та уточнення … назв … Ізмаїльської області» — Вікіджерела (укр.). uk.wikisource.org. Праверана 8 лістапада 2023.
- ↑ Про перейменування деяких населених пунктів (укр.). Офіційний вебпортал парламенту України. Праверана 8 лістапада 2023.
- ↑ Албанцы Одесской области: православие, гыл-гыл и красная водка | Новости Одессы. dumskaya.net. Праверана 8 лістапада 2023.
