Каралеўская бібліятэка Бельгіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Каралеўская бібліятэка Бельгіі (фр.: Bibliothèque royale de Belgique, нідэрл.: Koninklijke Bibliotheek van België), неафіцыйна вядомая таксама як Альберціна — нацыянальная навуковая бібліятэка Бельгіі. Асноўная мэта бібліятэкі — збіраць і захоўваць усе выданні, якія публікуюцца ў Бельгіі, а таксама працы бельгійцаў, якія жывуць за мяжой. У адпаведнасці з бельгійскім заканадаўствам пра абавязковы экзэмпляр, бібліятэка атрымлівае як мінімум адзін экзэмпляр кожнага выдання, якое публікуецца ў Бельгіі.

Акрамя бельгійскіх, бібліятэка ўтрымлівае вялікую колькасць замежных выданняў.

Бібліятэка размешчана ў Бруселі на Гары Мастацтваў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]