Каралеўская гвардыя Нарвегіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмблема батальёна

Каралеўская гвардыя Нарвегіі (нарв.: Hans Majestet Kongens Garde (HMKG)) або "Яго Вялікасць гвардыя караля" — батальён арміі Нарвегіі, які падпарадкоўваецца (дакументальна) асабіста каралю Харальду V.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова гвардзейская частка ў Нарвегіі налічвала кавалерыйскі эскадрон колькасцю 38 чалавек. Галоўная прычына малалікасці падраздзялення была асабістая унія каралеўстваў Швецыі і Нарвегіі, і асноўныя функцыі выконвалі гвардзейскія часткі Шведскай арміі. Але да 1856 года кароль вырашыў сфармаваць новую нарвежскую пяхотную роту, якая ўвайшла б у склад гвардыі. 8 лістапада такая частка была сфарміравана што дазволіла каралю Оскару I падкрэсліць свой статус кіраўніка як Швецыі, так і Нарвегіі.

З абвяшчэннем незалежнасці Нарвегіі ў 1905 годзе гэтая частка стала асабістай аховай караля Хокана VII. Неўзабаве каралеўская гвардыя Нарвегіі была павялічана да памеру батальёна. Батальён вызначыўся падчас Другой сусветнай вайны, перашкодзіў захапіць каралеўскую сям'ю і членаў кабінета салдатамі Вермахта 10 красавіка 1940. Пазней гвардзейцы з поспехам змагаліся ў цэнтральнай Нарвегіі, атрымаўшы ад немцаў за лютасць і цёмны колер уніформы мянушку "Чорныя д'яблы". Базуецца ў Осла ў казармах Nordre Huseby gård.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]