Каралеўскі палац (Брусель)
Славутасць | |
Каралеўскі палац | |
---|---|
50°50′30″ пн. ш. 4°21′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм, неабарока[d] і боз-ар[d] |
Архітэктар | Гіслен-Жазеф Анры[d], Шарль Вандэр Стратэн[d], Тыльман Франсуа Сюйс[d], Альфонс Бала[d], Анры Маке[d] і Актаў Флано[d] |
Дата заснавання | 1826 |
Сайт | monarchie.be/pala… (гал.) (фр.) (ням.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўскі палац у Бруселі (фр.: Palais Royal de Bruxelles, нідэрл.: Koninklijk Paleis van Brussel) — афіцыйная рэзідэнцыя бельгійскага манарха, размешчаная ў цэнтры сталіцы ў Брусельскім парку.
Бельгійская каралеўская сям’я насамрэч пражывае ў Лакенскім палацы, размешчаным у брусельскім раёне Лакен. Каралеўскі палац жа выкарыстоўваецца каралём галоўным чынам як месца для афіцыйных мерапрыемстваў.[2]
Сучасны фасад у стылі класіцызму з’явіўся толькі ў 1900-я гады. Сам жа будынак палаца пачалі будаваць у канцы XVIII стагоддзя. Да гэтага на гэтым месцы знаходзіўся Каўдэнберг, замак-рэзідэнцыя герцагаў Брабанцкіх, пабудаваны меркавана ў канцы XI стагоддзя і знішчаны пажарам у 1731 годзе.[3]
Каралеўскі палац не варта блытаць з Домам караля («Хлебным домам») на плошчы Гран-Плас, які, нягледзячы на назву і размяшчэнне ў гістарычным цэнтры Бруселя, ніколі не выкарыстоўваўся для патрэб манархаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўскі палац у Бруселі
- Palace of Brussels — старонка Каралеўскага палаца ў Бруселі.
Зноскі
- ↑ а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ Каралеўскі Палац у Бруселі Архівавана 29 жніўня 2010.
- ↑ Гісторыя Бруселя Архівавана 31 жніўня 2010.