Мальтыйскі ўніверсітэт
Мальтыйскі ўніверсітэт | |
---|---|
мальт.: L-Università ta' Malta | |
Арыгінальная назва | мальт.: L-Università ta' Malta |
Заснаваны | 1592 |
Год рэарганізацыі | 1937 |
Студэнты | 11 269[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мсіда |
Сайт | um.edu.mt |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мальтыйскі ўніверсітэт (мальт.: L-Università ta' Malta) — мальтыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мсіда.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Папярэднікам універсітэта быў Мальтыйскі калегіум, заснаваны ордэнам езуітаў у 1592 годзе. Пасля выгнання езуітаў з Мальты ў 1768 годзе калегіум перайшоў ва ўласнасць Мальтыйскага Ордэна, і ў 1769 годзе гросмайстрам Мануэлам Пінту да Фансекам быў заснаваны ўніверсітэт. У 1798 годзе Напалеон Банапарт заваяваў Мальту, універсітэт быў закрыты. У 1800 годзе англічане занялі Валету сваімі войскамі, востраў стаў брытанскім пратэктаратам. Універсітэт быў адноўлены пад кіраўніцтвам сэра Аляксандра Бола, губернатара Мальты. У 1938 годзе кароль Георг VI пераназваў навучальную ўстанову ў Мальтыйскі каралеўскі ўніверсітэт. Слова «каралеўскі» было выдалена з назвы ўніверсітэта, калі Мальта стала рэспублікай у 1974 годзе.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт архітэктуры і грамадзянскага будаўніцтва
- Факультэт гуманітарных навук
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт мастацтва
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій
- Факультэт медыцыны і хірургіі
- Факультэт педагогікі
- Факультэт тэалогіі
- Факультэт тэхнічных навук
- Факультэт хірургічнай стаматалогіі
- Факультэт эканомікі і права
Зноскі
- ↑ https://www.um.edu.mt/media/um/docs/about/factsandfigures/annualreport2022.pdf
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мальтыйскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы