Каралеўства Афганістан
| Каралеўства | |||||
| Каралеўства Афганістан | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| پادشاهي افغانستان | |||||
|
|||||
|
Карта Афганістана |
|||||
|
1926 — 1973
|
|||||
| Сталіца | Кабул | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Кабул, Джэлалабад, Мазары-Шарыф, Кандагар | ||||
| Мова(ы) | Пушту, дары | ||||
| Афіцыйная мова | пушту і дары | ||||
| Рэлігія | Іслам (суніцкага толку) | ||||
| Грашовая адзінка | афгані | ||||
| Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
| Дынастыя | Баракзай | ||||
| Кароль | |||||
| • 1926-1929 | Аманула-хан | ||||
| • 1929 | Інаятула-хан | ||||
| • 1929-1933 | Мухамед Надзір-шах | ||||
| • 1933-1973 | Мухамед Захір-шах | ||||
Карале́ўства Афганіста́н (пушту: د افغانستان واکمنان Dǝ Afġānistān wākmanān; дары: پادشاهي افغانستان Pādešāhī-ye Afġānestān) — назва дзяржавы Афганістан у перыяд пасля скасавання эмірата ў 1929 годзе і да рэвалюцыі 1973 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каралеўства было абвешчана Мухамедам Надзір-шахам наўзамен скасаванага эмірата; апошнім эмірам быў Хабібула Газі. Пасля смерці Надзір-шаха ў лістападзе 1933 года каралём становіцца яго сын Мухамед Захір Шах, які быў у канчатковым выніку зрынуты ўласным стрыечным братам Мухамедам Даўдам у 1973 годзе. Менавіта ў гэты перыяд сваёй гісторыі, пад кіраўніцтвам шаха ўрад Афганістана наладзіў узаемаадносіны з сустветнай супольнасцю, перш за ўсё Савецкім Саюзам, Вялікабрытаніяй і ЗША.
Пад кіраўніцтвам Захір Шаха Афганістан абвяшчае пра свой нейтралітэт падчас Другой сусветнай вайны і ажыццяўляе дыпламатычную палітыку недалучэння. Прэм’ер-міністр Афганістана, у той час ім з’яўляўся будучы прэзідэнт Мухамед Даўд займаўся развіццём сучаснай прамысловасці і адукацыі ў краіне.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя Афганістана (англ.) Архівавана 14 верасня 2015.