Каралеўства Багемія
Выгляд
| Каралеўства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі Курфюрства (1356-1440; 1708-1806) Частка Габсбургскай імперыі (1620/27 - 1804) Каронная зямля Аўстрыйскай імперыі (1804-1867) Частка Аўстра-Венгрыі (1867-1918) | |||||
| Каралеўства Багемія | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| чэшск.: České království ням.: Königreich Böhmen лац.: Regnum Bohemiae | |||||
|
|||||
|
Каралеўства Багемія ў 1419-1437 гг. |
|||||
|
1085 — 1092
|
|||||
| Сталіца | Прага | ||||
| Мова(ы) | чэшская, нямецкая і г.д. | ||||
| Афіцыйная мова | чэшская | ||||
| Рэлігія | лютэранства і каталіцтва | ||||
| Грашовая адзінка | Пражскі грош (да 1547) | ||||
| Форма кіравання | манархія | ||||
| Кароль | |||||
| • 1198 — 1230 | Пржэмысл I Отакар (першы) | ||||
| • 1916 — 1918 | Карл III (апошні) | ||||
Каралеўства Багемія, Каралеўства Чэхія (чэшск.: České království, ням.: Königreich Böhmen, лац.: Regnum Bohemiae) — каралеўства ў Цэнтральнай Еўропе, якое размяшчалася на тэрыторыі сучаснай Чэхіі. Фармальна было створана ў 1212 годзе імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыхам II пасля падпісання сіцылійскай залатой булы. Багемія ўваходзіла ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі аж да яе распада ў 1806 годзе, затым стала часткай Аўстрыйскай імперыі. Была ліквідаваная ў 1918 годзе, разам з падзеннем Аўстра-Венгрыі.

