Каралеўства вандалаў і аланаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Каралеўства Вандалаў)
Jump to navigation Jump to search
Каралеўства вандалаў і аланаў
Каралеўства
Labarum of Constantine the Great.svg
439 — 534


Flag of None.svg


Vandal alan kingdom 526.png
Сталіца Карфаген (100 000)
Найбуйнейшыя гарады Карфаген, Сіракузы, Цэзарыя, Трыпаліс, Тынгіс
Мова(ы) аланская, кайнэ, латынь
Насельніцтва 4 000 000
Форма кіравання Абсалютная манархія

Каралеўства вандалаў і аланаў (439534 гады) — адно з першых германскіх каралеўстваў VVI стагоддзяў у паўночнай Афрыцы на тэрыторыі сучасных Туніса, Алжыра, Лівіі, астравоў Сардзінія і Корсіка.

Створана ў 439 годзе правадыром вандалаў Гейзерыхам пасля перасялення племя з Іспаніі ў паўночную Афрыку ў 429 годзе. Акрамя этнічных вандалаў у перасяленні ўдзельнічалі аланы і іншыя этнасы, якія падчас дзесяцігадовай вайны скарылі раманізаванае насельніцтва рымскіх правінцый і падпарадкавалі частку туземных плямёнаў. Каралі афіцыйна называлі сябе каралямі вандалаў і аланаў (rex Wandalorum et Alanorum), хоць паводле сведчання Пракопія апошнія да VI стагоддзя ўжо зліліся з вандаламі і ў дакументах асобна не згадваліся.

У наступныя гады вандалы сталі здзяйсняць марскія набегі на Заходнюю Рымскую і Візантыйскую імперыі, найбольш вядомай экспедыцыяй стаў 2-тыднёвы захоп Рыма ў 455 годзе.

У 534 годзе каралеўства было знішчана візантыйскім імператарам Юстыніянам I, а рэшткі вандалаў растварыліся сярод туземнага насельніцтва Паўночнай Афрыкі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]