Каралеўства Керэдыгіян
| Керэдыгіян вал.: Ceredigion каралеўства |
||||||||||
|
||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
||||||||||
Керэдыгіян, як частка Сейсілуга, на карце Уэльса. |
||||||||||
| Мова(ы) | валійская | |||||||||
| Рэлігія | хрысціянства | |||||||||
| Форма кіравання | манархія | |||||||||
Керэдыгіян (вал.: Ceredigion) — раннесярэдневяковая дзяржава ў Паўднёвым Уэльсе (хутчэй княства, чым каралеўства), якая існавала ў V—VII стст.
Каралеўства Керэдыгіян утварылася ў першай палове V стагоддзя ў выніку падзелу ўладанняў Кунеды паміж яго сынамі. Керэдыгу дасталася самая паўднёвая вобласць, якая атрымала ў яго гонар назву Керэдыгіян. У наш час гэта вобласць вядомая як Кардыганшыр. Пасля выгнання ірландцаў Керэдыг і яго нашчадкі кіравалі ў Керэдыгіяне аж да канца VII ст. У адрозненне ад іншых нашчадкаў Кунеды яны не былі васаламі каралёў Гвінеда.[1] У канцы VII стагоддзя Сейсіл ап Клідаг захапіў значную частку суседняга Дыведа, якая звалася Істрад-Тыві. У яго гонар каралеўства, якое значна павялічылася ў памерах, атрымала назву Сейсілуг.
Спіс каралёў[правіць | правіць зыходнік]
- Керэдыг ап Кунеда (424—453)
- Ісая ап Керэдыг (453—490)
- Сервіл ап Ісая (490—525)
- Бод ап Сервал (525—560)
- Артвад ап Бод (560—595)
- Артлуіс ап Артвад (595—630)
- Клідаг ап Артлуіс (630—665)
- Сейсіл ап Клідаг (665—700)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Gerald Morgan Ceredigion, A Wealth of History — Gomer Press, 2005.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўства Керэдыгіян