Каралеўства Лаос
Выгляд
| Гістарычная дзяржава | |||||
| Каралеўства Лаос | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| лаос.: ພຣະຣາຊອານາຈັກລາວ | |||||
|
|||||
| Гімн: Гімн Лаоса | |||||
|
|
|||||
|
1947 — 1975
|
|||||
| Сталіца | |||||
| Мова(ы) | Лаоская мова | ||||
| Афіцыйная мова | Лаоская мова | ||||
| Грашовая адзінка | Лаоскі кіп | ||||
| Плошча |
|
||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
Каралеўства Лаос (лаос.: ພຣະຣາຊອານາຈັກລາວ) — колішняя дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, якая існавала ў 1949—1975 гадах[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пад канец ХІХ стагоддзя тэрыторыя Лаоса ўваходзіла ў склад Французскага Індакітая. У 1949 годзе Лаос набыў незалежнасць. Першым каралём стаў Сісаванг Вонг. Краху каралеўства папярэднічала грамадзянская вайна, якую вёў урад, пры падтрымцы ЗША, і партызаны арганізацый сацыялістычнага кірунку «Патэт Лао», якіх падтрымлівалі СССР і В’етнам. Грамадзянская вайна працягвалася амаль 10 гадоў (1964—1973). Урэшце, пасля выхаду амерыканцаў з Паўднёвага В’етнама, у 1975 годзе «Патэт Лао» прыйшоў да ўлады. 29 лістапада 1975 года кароль Лаоса зрокся стальца, а 2 снежня 1975 года абвешчана Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ильинский М. Индокитай. Пепел четырёх войн. — М.: Вече, 2000. — ISBN 5-7838-0657-9