Каралеўства Саксонія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каралеўства Саксонія
ням.: Königreich Sachsen

Flag of Electoral Saxony.svg
 —


Flagge des Freistaats Sachsen.png
Flagge des Freistaats Sachsen.png Coat of arms of Wettin House Albert Line.png


Сцяг Саксоніі Герб Саксоніі
Deutsches R Sachsen.png

Каралеўства Саксонія ў складзе Германскай імперыі
У складзе Паўночнагерманскага саюза (з 1866), Германскай імперыі (з 1871)
Сталіца
Найбуйнейшыя гарады Лейпцыг, Хемніц
Мова(ы)
Рэлігія лютэранства, каталіцтва
Грашовая адзінка
Плошча 14.993 км²
Насельніцтва
4.806.661 чал. (1910)
Шчыльнасць насельніцтва
 - 1910 320 чалавек на км²
Форма кіравання
Дынастыя Веціны
Кароль Саксоніі
 - 1806 – 1827 Фрыдрых Аўгуст I
 - 1827 – 1836 Антон I Саксонскі
 - 1836 – 1854 Фрыдрых Аўгуст II
 - 1854 – 1873 Іаган Саксонскі
 - 1873 – 1902 Альберт Саксонскі
 - 1902 – 1904 Георг Саксонскі
 - 1904 – 1918 Фрыдрых Аўгуст III
Міністр-прэзідэнт Саксоніі
 - 1831 – 1843 Першы: Бернард фон Ліндэнау
 - 1918 Апошні: Карл Рудольф Хайнцэ
Гісторыя
 - 20 снежня 1806 Створана, як каралеўства
 - 13 лістапада 1918 Падчас Лістападаўскай рэвалюцыі ператворана ў вольную дзяржаву
Сёння Германія Германія, Польшча Польшча
Палітычная карта Саксоніі

Карале́ўства Саксо́нія (ням.: Königreich Sachsen); рэдка Са́ксэн — дзяржава, якая існавала ў 18061918 гадах на тэрыторыі сучаснай Германіі. З 1871 года Саксонія была часткай Германскай імперыі, пакуль тая не пала пасля Першай сусветнай вайны. Сталіцай каралеўства быў Дрэздэн, а яго сучасны пераемнік — Свабодная дзяржава Саксонія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Напалеонаўскія войны і Германскі саюз[правіць | правіць зыходнік]

Да 1806 года Саксонія была часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі, а кіраўнікі краіны мелі тытул курфюрста. Калі Свяшчэнная Рымская імперыя была распушчана пасля паражэння імператара Франца II у бітве з Напалеонам пры Аўстэрліцы, курфюрства пры падтрымцы Францыі стала незалежным каралеўствам, а саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст III стаў называцца — кароль Саксоніі Фрыдрых Аўгуст I.

Пасля паражэння пруска-саксонскіх войск у бітве пад Енай Саксонія ўвайшла ў Рэйнскі саюз, часткай якога была да паражэння Напалеона ў Бітве народаў пад Лейпцыгам у 1813 годзе. Пасля бітвы, у якой Саксонія — адна з германскіх дзяржаў — ўдзельнічала на баку французаў, Фрыдрых-Аўгуст здаўся саюзнікам. Краіна была акупаваная рускімі войскамі.

На Венскім кангрэсе пасланаму Фрыдрыхам Аўгустам Ватцдорфу атрымалася ўвайсці ў зносіны з Талейранам і схіліць Людовіка XVIII да ўдзела ў лёсе саксонскага караля; Францыя, якія не жадалі ўзмацнення Прусіі і ахвотней якая бачыла Германію падзеленай на невялікія дзяржавы, рашуча запрацівілася далучэнню Саксоніі да Прусіі. У рэшце рэшт, кангрэс выказаўся за падзел Саксоніі. Саксонія пазбавілася 40 % сваёй тэрыторыі, уключаючы Вітэнберг — калыску пратэстанцкай рэфармацыі. Акрамя таго, Фрыдрых Аўгуст адмовіўся ад правоў на Герцагства Варшаўскае. Каралеўства таксама станавілася часткай Германскага саюза пад вяршэнствам Аўстрыі, які змяніў Свяшчэнную Рымскую імперыю.

Аўстра-пруская вайна і Германская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

У Аўстра-прускай вайне 1866 года Саксонія актыўна ўдзельнічала на баку Аўстрыі. Па выніках вайны Саксоніі, дзякуючы пазіцыі Аўстрыі, хоць і ўдалося захаваць фактычную незалежнасць, аднак яна стала часткай Паўночнагерманскага саюза — прускага сатэліта. Пасля перамогі Прусіі ў вайне з Францыяй у 1871 Саксонія, як і іншыя члены саюза, стала часткай Германскай імперыі на чале з Вільгельмам I. Кароль Іаган хоць і захаваў некаторую самастойнасць (Саксонія, у прыватнасці, магла ўступаць у дыпламатычныя адносіны з іншымі дзяржавамі), але лічыўся падданым германскага імператара.

Канец каралеўства[правіць | правіць зыходнік]

Кайзер Вільгельм II, унук Вільгельма I, у выніку паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне і лістападаўскай рэвалюцыі быў змушаны адрачыся ад пасады. 13 лістапада 1918 годаа апошні саксонскі кароль Фрыдрых Аўгуст III пад ціскам рэвалюцыі таксама падпісаў адрачэнне, пасля чаго Саксонія стала называцца вольнай дзяржавай і ўвайшла ў склад Веймарскай рэспублікі.

Спіс саксонскіх каралёў[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]