Каралеўства Харватыя (925—1102)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Каралеўства Харватыя
лац.: Regnum Croatiae
харв.: Kraljevina Hrvatska
Харватыя на піку сваёй магутнасці.
Харватыя на піку сваёй магутнасці.
< 
< 
 >
 >
каля 925 г. — 1102

Сталіца Змянялася з часам.

Нін
Біяград-на-Мору
Солін
Кнін
Мова(ы) лацінская,
старахарвацкая
Афіцыйная мова лацінская мова
Рэлігія рымскае каталіцтва
Плошча 110,000 км² (11 стагоддзе)
Форма кіравання Манархія
Кароль
 • 925–928 Таміслаў (першы кароль)
 • 1093–1097 Петар Свачыч
Гісторыя
 • каля 925 Харватыя стала каралеўствам
 • 1102 Каранацыя Кальмана Кніжніка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўства Харватыя (лац.: Regnum Croatiae; харв.: Kraljevina Hrvatska) — сярэднявечнае каралеўства ў Цэнтральнай Еўропе, якое ўключала ў сябе большую частку сённяшняй Харватыі (за выключэннем большай частцы Істрыі і некалькіх Далмацынскіх прыбярэжных астравоў), а таксама частку сучаснай Босніі і Герцагавіны. Каралеўства існавала ў якасці сувярэннай дзяржавы на працягу амаль двух стагоддзяў. Яго існаванне характарызуецца шматлікімі канфліктамі і мірнымі перыядамі з балгарамі, візантыйцамі, венграмі, а таксама суперніцтвам з Венецыяй за кантроль над усходняй часткай Адрыятычнага ўзбярэжжа. У 10 стагоддзі біскуп Гргур Нінскі паставіў мэту прасоўвання харвацкай мовы ў набажэнстве, што прывяло да канфлікту з Папам. У другой палове 11 стагоддзя Харватыі ўдалося ўзяць пад кантроль большасць прыбярэжных гарадоў Далмацыі з падзеннем візантыйскага кантролю над імі. У гэты час каралеўства дасягнула свайго піку падчас кіравання Петара Крашыміра IV (1058-1074) і Дмітара Званіміра (1075-1089).

Да 1091 года дзяржавай кіравала, у асноўным, дынастыя Трпіміравічаў, пасля чаго каралеўства перажыло крызіс спадчыны пасады і пасля дзесяцігоддзя канфліктаў за трон і бітвы пры гары Гвоздзь карона перайшла да дынастыі Арпадаў, а венгерскі кароль Кальман Кніжнік стаў «каралём Харватыі і Далмацыі» ў 1102 годзе, аб'яднаўшы два каралеўствы пад адной каронай. Дакладныя ўмовы ўзаемаадносін паміж дзвюма дзяржавамі сталі аб'ектам спрэчак у 19 стагоддзі. Характар адносін мяняўся з цягам часу, але ў цэлым Харватыя захоўвала вялікую ступень унутранай аўтаноміі, а рэальная ўлада належала мясцовай шляхце. Сучасныя харвацкія і венгерскія гісторыкі разглядаюць адносіны паміж Харватыяй і Венгрыяй з 1102 года як форму асабістай уніі двух унутрана аўтаномных каралеўстваў агульным каралём.