Каралеўства Чарнагорыя (1941—1944)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пратэктарат Італіі (1941—1943)
Марыянетачная дзяржава Германіі (1943—1944)
Каралеўства Чарнагорыя
Kraljevina Crna Gora
Краљевина Црна Гора
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Гімн Чарнагорыі
< 
 >
1941 — 1944

Сталіца Цэтынэ
Мова(ы) чарнагорская1
Афіцыйная мова сербская мова
Рэлігія Сербская Праваслаўная Царква
Форма кіравання канстытуцыйная манархія2
Дынастыя усе прэтэндэнты на прастол адмовіліся ад тытула
Валюта італьянская ліра, рэйхсмарка
Італьянскі губернатар
 • 1941 Серафіна Мацаліні
 • 1941—1943 Алесандра Пірцыа Біролі
 • 1943 Курыа Барбасеці дзі Прун
 • 1943—1944 Тэадор Гайб
 • 1944 Вільгельм Кайпер
 • 1941—1942 Секула Дрлевіч
 • 1942—1943 Блажа Джуканавіч
 • 1943—1944 Люба Вукчавіч
Гісторыя
 • 6 красавіка 1941 Уварванне Восі ў Югаславію
 • 5 мая 1941 Утварэнне дзяржавы
 • снежань 1944 Адступленне нямецкіх войскаў з Чарнагорыі
1 Чарнагорская мова фактычна з'яўляецца дыялектам сербскай.
2 Князь Міхаіл Петравіч-Негаш, князь Раман Пятровіч Раманаў і яго сын князь Мікалай Раманавіч Раманаў адмовіліся ад тытула.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Грамадзянскі сцяг Чарнагорыі, прыняты ў ліпені 1941 года[1].
Сцяг Чарнагорыі Гісторыя Чарнагорыі
Герб Чарнагорыі
Дагістарычныя Балканы
Ілірыя
Далмацыя
Прэвалітанія
Дукля
Зэта
Асманская імперыя
Княства Чарнагорыя
Каралеўства Чарнагорыя
Каралеўства Сербія
Стварэнне Югаславіі
Зэцкая банавіна
Пратэктарат
ЧАСНВ
СР Чарнагорыя
Сербія і Чарнагорыя
Чарнагорыя

Партал «Чарнагорыя»

Каралеўства Чарнагорыя (або Незалежная дзяржава Чарнагорыя) з 1941 па 1943 год існавала як пратэктарат Італіі і ўжо фактычна не з'яўлялася манархіяй. Чарнагорыя была часткай ірэдэнтысцкай ідэі — Вялікай Італіі. Рэжым Мусаліні бачыў Чарнагорыю як частку будучай імперыі, якая таксама будзе ўключаць усё адрыятычнае ўзбярэжжа і частку Грэцыі, вярнуўшы тым самым землі, якія раней належалі Венецыі. Мясцовае насельніцтва павінна было асімілявацца, стаўшы часткай італьянскай нацыі. Планавалася пачаць засяленне Чарнагорыі італьянцамі (па прыкладзе Албаніі), для наступнага выцяснення мясцовага насельніцтва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля уварванні ў Югаславію Германіі і Італіі 6 красавіка 1941 года, і наступнай капітуляцыі войскаў Каралеўства Югаславіі 17 красавіка 1941 года, Секула Дрлевіч, лідар чарнагорскіх сепаратыстаў у Каралеўстве Югаславія, заснаваў Часовы адміністрацыйны камітэт Чарнагорыі, які дзейнічаў як калабарацыянісцкі орган фашысцкай Італіі. Камітэт быў расфарміраваны 5 мая 1941 года, пасля чаго быў утвораны Чарнагорскі Савет, для садзейнічання італьянскай акупацыі і стварэнні напаўнезалежнага пратэктарата Чарнагорыя. Італьянскія ўлады планавалі ўключыць Чарнагорыю ў склад новай, Вялікай Італіі, з наступнай асіміляцыяй мясцовага насельніцтва.

Кароль Віктар Эмануіл III (пад уплывам сваёй жонкі Алены Чарнагорскай, дачкі былога караля Чарнагорыі Ніколы I Петравіча) пераканаў Беніта Мусаліні стварыць незалежную дзяржаву Чарнагорыя, насуперак жаданням кіраўніка (паглаўніка) Харватыі Антэ Павеліча і албанскага ўрада (якія жадалі падзяліць Чарнагорыю паміж сабой). Каралеўства Чарнагорыя было створана пад кантролем італьянцаў, калі Крсто Попавіч вярнуўся з эміграцыі ў Рым у 1941 годзе, каб пачаць кіраваць партыяй Зелянашы (сербск.: Zelenaši), якая выступала за аднаўленне чарнагорскай манархіі. Яны стварылі свае ўзброеныя сілы пад назвай Лоўчанская брыгада.

Афіцыйна Чарнагорыя з'яўлялася каралеўствам, але апошні ўнук Ніколы I Петравіча князь Міхаіл Петравіч-Негаш адмовіўся ад кароны, абвясціўшы пра падтрымку свайго стрыечнага брата, маладога Пятра II Карагеоргіевіча. Два князі з роду Раманавых, Мікалай Раманавіч Раманаў і яго бацька Раман Пятровіч Раманаў таксама адмовіліся ад кароны. З гэтага моманту Чарнагорыя кіравалася італьянскай адміністрацыяй.

12 ліпеня 1941 года Секула Дрлевіч стаў прэм'ер-міністрам краіны. У пачатку 1942 года Чарнагорыя перажыла ўспышку грамадзянскай вайны, калі чэтнікі і партызаны пачалі ваяваць супраць Чарнагорскіх сепаратыстаў і сіл Восі. Па працягу Другой сусветнай вайны, вайна ў Чарнагорыі стала хаатычнай і ганебнай, таму што была створана і разарвана велізарная колькасць саюзаў паміж усімі бакамі. Таксама ў Чарнагорыі актыўную дзейнасць вёў Сербскі добраахвотніцкі корпус войскаў СС.

У канцы верасня 1943 года Незалежная дзяржава Харватыя Антэ Павеліча анексавала італьянскую правінцыю Котара (раней адабраную ў Чарнагорыі). У кастрычніку 1943 года, Дрлевіч быў высланы з Чарнагорыі. У 1944 годзе, у Харватыі ён сфарміраваў Дзяржаўны савет Чарнагорыі, які павінен быў працаваць у якасці ўрада ў выгнанні.

Пасля сыходу італьянскай адміністрацыі, Чарнагорыя падпала пад поўны кантроль Германіі, пры гэтым не заціхала крывавая партызанская вайна. За гэты перыяд дзясяткі тысяч грамадзян былі забіты акупантамі. У снежні 1944 года нямецкія войскі сышлі з Чарнагорыі, і Народна-вызваленчая армія Югаславіі Ёсіпа Броза Ціты вярнула тэрыторыю пад кантроль Югаславіі, цяпер ужо сацыялістычнай.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Незалежная дзяржава Чарнагорыя першапачаткова мела граніцы, якія прыблізна супадаюць з сучаснай Чарнагорыяй, і межавала з Харватыяй на паўночным захадзе, з Сербіяй на паўночным усходзе і Албаніяй на паўднёвым усходзе. Пасля вясны 1942 года, большая частка рэгіёна Санджак, якая першапачаткова была абвешчана часткай Чарнагорыі, не кантралявалася ёй. Да таго ж да верасня 1943 года Котарскі заліў быў анексаваны Італіяй.

Германскія ўзброеныя сілы ў Чарнагорыі, чэрвень 1943 год.

Губернатары[правіць | правіць зыходнік]

Узброеныя сілы[правіць | правіць зыходнік]

Падчас італьянскай адміністрацыі Чарнагорыі ў краіне знаходзіліся наступныя сілы:[2]

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнай рэлігіяй на тэрыторыі Чарнагорыі заставалася праваслаўе сербскай царквы. Таксама быў значна распаўсюджаны іслам, у меншай ступені каталіцтва. Сербская праваслаўная царква структурна падзялялася ў Чарнагорыі на Чарнагорска-Прыморскую епархію, з цэнтрам у горадзе Цэтынэ, а таксама на епархію Будзімле-Нікшыч з цэнтрам у Беранэ. Абодва яны ўзначальваліся Ёанікіем Ліпавацам. Ліпавац быў забіты ў канцы вайны югаслаўскімі камуністамі за спробу бегчы з краіны[3]. Каталіцкая царква дзяліла Чарнагорыю на дзве дыяцэзіі, Бара і Скоп’е.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ben Cahoon.. Montenegro. World Statesmen.org (15 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2012. Праверана 20 August 2010.
  2. Italian Army, 1 May 1943 Архівавана 1 лютага 2017.
  3. www.glas-javnosti.rs

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]