Перайсці да зместу

Караль Мечыслававіч Барысовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Караль Барысовіч)
Караль Мечыслававіч Барысовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 лістапада 1886(1886-11-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1967(1967-02-28) (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, публіцыст, перакладчык
Мова твораў польская
Узнагароды
Bronze Medal for Long Service медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці» медаль «Удзельніку вайны 1918—1921»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караль Мечыслававіч Барысовіч (польск.: Karol Borysowicz; 3 студзеня 1887, маёнтак Разальмаў, цяпер Хоцімскі раён Магілёўскай вобласці — 28 лютага 1967, Варшава, Польшча) — беларускі пісьменнік-нашанівец, публіцыст, перакладчык[1].

У 1896 г. быў прывезены да сваячкі ў Пецярбург для навучання. У 1905 г. паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, аднак праз рэвалюцыйныя падзеі мусіў перапыніць вучобу. У 1906 г. быў залічаны на факультэт права Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Дыплом атрымаў у 1910 г. у Дэрпцкім універсітэце. У апошнім належаў да беларускага зямляцтва[1].

Па атрыманні адукацыі займаўся справамі бацькоўскага маёнтка. Цягам 1909—1915 гг. дасылаў у газету «Наша Ніва» допісы, артыкулы, вершы. Распаўсюджваў беларускія выданні, календары сярод чытачоў на Магілёўшчыне і Смаленшчыне. Ліставаўся з Вацлавам Ластоўскім[1].

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Польшчы. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне. Да 1932 г. служыў у польскай арміі, дзе атрымаў званне капітана. Браў удзел у кампаніі 1939 года, руху супраціву.

1 красавіка 1943 года гестапа не знайшло яго ў кватэры ў Варшаве, але арыштавала ягоную жонку Лідзію і зяця доктара Станіслава Ягельскага. Яны сядзелі ў канцлагеры Аўшвіц.

Пасля Другой сусветнай вайны жыў з сям’ёй у Залессі Дольным каля Варшавы[1].

Пакінуў па сабе польскамоўныя ўспаміны «Беларусь, якой я яе памятаю», «Разальмаў і я»[1].

Памёр 28 лютага 1967 года ў шпіталі ў Варшаве[2]. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках (кватэра 230-3-18,19)[3].

  1. а б в г д Барысовіч Караль – Белліт  (7 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.
  2. Bibliografia poz. #2 #5, s. 34-35, 41.
  3. Шаблон:Cmentarze Warszawa