Караль Рыпінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Караль Рыпінскі
польск.: Karol Rypiński
Дата нараджэння 5 лістапада 1809(1809-11-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 1892(1892-07-22)[1] (82 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Жанр гістарычны жывапіс, партрэт і рэлігійны жывапіс[d]
Вучоба
Уплыў Ян Рустэм і Вінцэнт Смакоўскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караль Рыпінскі (польск.: Karol Rypiński, літ.: Karolis Ripinskis; 5 лістапада 1809 — 22 ліпеня 1892, Вільня) — польскі і літоўскі мастак-партрэтыст і гравёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Віленскім універсітэце ў Яна Рустэма і Вінцэнта Смакоўскага. Сябраваў з мастаком Валянцінам Ваньковічам. Жыў у Вільні, даваў прыватныя ўрокі мастацтва і працаваў настаўнікам у адной з гімназій[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Па заканчэнні навучання займаўся стварэннем партрэтаў знаных важных для культуры асоб Віленшчыны, між іншым Юзафа Крашэўскага, Станіслава Манюшкі, Лявона Бароўскага, біскупа Анджэя Бенедыкта Клангевіча, Станіслава Юндзіла і Анджэя Снядзецкага. У супрацоўніцтве з літографамі Юзафам Азямблоўскім і Мацеем Пшыбыльскім партрэты былі распаўсюджаныя вялікімі накладамі.

Таксама ствараў гістарычныя палотны, у тым ліку «Сустрэча Біруты з Кейстутам», ілюстраваў кнігі, між іншым «Гісторыю горада Вільні» Міхала Балінскага. Намаляваў рэлігійныя палотны для касцёлаў баніфратраў і бернардзінаў.

Даваў урокі жывапісу і малюнка. Сярод вучняў — Эдвард Паўловіч.

Зноскі

  1. а б Karol Rypiński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Rypiński, Karol (мастак ; 1808—1892) (польская мова)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Партрэт Марціна Асорыя-Цяплінскага / Мікола Хаўстовіч // Працы Кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта. ― 2009. ― Вып. 10. ― С. 119―124. (3ОК9088)
  • Allgemeines Lexikon der bildenden Kunstler von der Antike bis zur Gegenwart. Bd. 29/30 / begrundet von Ulrich Thieme und Felix Becker. — Leipzig, 1999. (Год нараджэння: 1808.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]