Караль Станіслаў Радзівіл (1669—1719)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Караль Станіслаў Радзівіл
польск.: Karol Stanisław Radziwiłł
Karal Stanisłaŭ Radzivił. Караль Станіслаў Радзівіл (XVIII).jpg
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»

Нараджэнне 27 лістапада 1669(1669-11-27)[1][2]
Смерць 2 жніўня 1719(1719-08-02)[1][2] (49 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Міхал Казімір Радзівіл
Маці Катажына з Сабескіх
Жонка Ганна Кацярына з Сангушкаў
Дзеці Тэкля Ружа з Радзівілаў, Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, Караліна Тэрэза з Радзівілаў[d], Геранім Фларыян Радзівіл, Кацярына Барбара з Радзівілаў[d], Мікалай Крыштаф Радзівіл[d] і Канстанцыя Францішка з Радзівілаў[d]
Дзейнасць палітык, шляхціч, дзяржаўны служачы
Узнагароды
ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караль Станіслаў Радзівіл (27 лістапада 1669, Кракаў — 2 жніўня 1719, Белая) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. падканцлер (1690—1698) і канцлер вялікі літоўскі (1698—1719).

Валодаў таксама мястэчкамі Глыбокім і Смаргонню ў Ашмянскім павеце, Карэлічамі, Ішкальдзю і Грэскам у Новагародскім павеце, Бялынічамі ў Аршанскім павеце. Быў старостам берасцейскім, камянецкім, крычаўскім і іншых[5]. Князь Свяшчэннай Рымскай імперыі на Нясвіжы і Алыцы, ардынат на Нясвіжы і Алыцы (1669). Кавалер ордэна Белага арла (1705).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Міхала Казіміра, падканцлера вялікага літоўскага, і Кацярыны з Сабескіх.

Навучаўся ў Люблінскім езуіцкім калегіуме, падарожнічаў Аўстрыяй, Італіяй, Францыяй, Нідэрландамі. Выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Англіі і Партугаліі. У 1689 годзе па смерці свайго старэйшага брата ваяводы троцкага Юрыя Юзафа Радзівіла (1668—1689) атрымаў у спадчыну Нясвіжскую і Алыцкую ардынацыі.

У 1685 годе атрымаў урад стольніка, у 1686 годзе — канюшага вялікага літоўскага. Абіраўся паслом на соймы 1687, 1688 і 1690 гадоў. У 1690 годзе стаў падканцлерам вялікім літоўскім. Быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1694 і 1700 гадах. У 1698 годзе атрымаў урад канцлера.

Ваяваў супраць татараў і туркаў. З 1695 года змагаўся з Сапегамі за права валодаць Нойбургскімі маёнткамі.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) быў прыхільнікам Аўгуста Моцнага (у 1706—1709 гадах часова заняў бок Станіслава Ляшчынскага). Імкнуўся займаць цэнтрысцкую пазіцыю ў барацьбе магнацкіх груповак за ўладу і карыстаўся сімпатыяй з боку шляхты, ад якой атрымаў мянушку Юстус («справядлівы»).

Падтрымліваў Уніяцкую царкву, заснаваў базыльянскі манастыр у Міры. Яго партрэт аўтарства Лявона Тарасевіча змясцілі ў Супраслеўскім «Літургіконе». Збудаваў касцёлы ў Налібаках і іншыя. Надаў прывілем цэхам Міру. Вёў дзённікі, якія ахопліваюць 1684—1687 і 1689—1719 гады.

Ажаніўся 6 сакавіка 1691 года ў Вільні з Ганнай Кацярынай Сангушкай. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Спачыў у Нясвіжы 10 ліпеня 1720 года[6].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт XVIII ст. пэндзля невядомага мастака, які цяпер захоўваецца ў Валынскім краязнаўчым музеі.

Бюст[правіць | правіць зыходнік]

Бюст Караля Станіслава Радзівіла аздабляе ўязную браму ў замак у Белай. Яго паставілі па смерці Караля Станіслава на заказ яго жонкі.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #123548810 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. а б Karol Stanisław Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #123548810 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #123548810 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  5. ЭнцВКЛ, 2005
  6. Rachuba A. Radziwiłł Karol Stanisław h. Trąby (1669—1719) / Polski Słownik Biograficzny.— Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987.— Tom XXX/2, zeszyt 125. S. 247.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]