Караль Шыманоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Караль Шыманоўскі
польск.: Karol Maciej Szymanowski
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1882(1882-10-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 сакавіка 1937(1937-03-29)[2][3][…] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Stanisław Bonawentura Marian Korwin-Szymanowski[d]
Маці Anna Dominika Teodora Taube[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Zygmunt Noskowski[d]
Прафесіі кампазітар, музычны педагог, выкладчык універсітэта, піяніст, аўтар
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера, сімфонія і класічная музыка
Выхаванцы Баляслаў Шабельскі[d]
Узнагароды
Order of St. Sava кавалер ордэна Ганаровага Легіёна ордэн Белага арла залаты крыж Заслугі кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы commander of the Order of the Crown of Italy‎ Officer of the Order of the Crown of Italy залатыя Акадэмічныя лаўры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караль Шыманоўскі (польск.: Karol Szymanowski; 21 верасня (3 кастрычніка) 1882, в. Цімашоўка, цяпер Чаркаская вобласць, Украіна — 29.3.1937) — польскі кампазітар і піяніст, педагог, музычны крытык; адзін са стваральнікаў сучаснай польскай кампазітарскай школы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1905 член групы кампазітараў «Маладая Польшча». У 1926—29 прафесар і дырэктар Варшаўскай кансерваторыі.

Для ранняга перыяду творчасці характэрна вытанчаная лірычная вобразнасць. У фартэпіяннай музыцы прыкметны ўплывы Ф. Шапэна і А. Скрабіна, у сімфанічных і вакальных творах — неарамантызму. Нацыянальны стыль К. Шыманоўскага складваўся на аснове вывучэння польскага музычнага фальклору.

Сярод твораў: оперы «Хагіт» (паст. 1922) і «Кароль Рогер» (паст. 1926), балеты, у т.л. «Разбойнікі» (паст. 1934), кантаты, 4 сімфоніі (1917—32), камерна-інструментальныя ансамблі, у т.л. для скрыпкі з фартэпіяна, струнны квартэт і іншыя інструментальныя і вакальныя творы; 20 мазурак (1924—26), апрацоўкі польскіх народных песень, рамансы, музыка да драматычнага тэатра і інш.

Аўтар артыкулаў пра польскую і заходнееўрапейскую музыку і інш.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. а б Шимановский Кароль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Karol Szymanowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]