Караліна Мухава
![]() | |
Нарадзілася |
21 жніўня 1996[1] (27 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | Оламаўц, Чэхія |
Рост | 180 см[2] |
Прафесійная кар’ера | з 2013 |
Вядучая рука | правая |
Удар злева | двуручны |
Трэнер(ы) | Эміль Міскэ |
Прызавыя грошы | 6 509 545 $[1] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 279–137[1] |
Тытулы | 1 WTA, 2 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 16 (12 чэрвеня 2023) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1/2 фіналу (2021) |
Францыя | фінал (2023) |
Уімблдан | 1/4 фіналу (2019, 2021) |
ЗША | 4-ы раўнд (2020) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 36–32[1] |
Тытулы | 1 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 222 (16 жніўня 2021) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1-ы раўнд (2020) |
Францыя | 1-ы раўнд (2019) |
ЗША | 2-і раўнд (2019) |
karolinamuchova.cz (чэшск.) (англ.) | |
![]() | |
Апошняе абнаўленне: 12 чэрвеня 2023 года |
Караліна Мухава (чэшск.: Karolína Muchová, нар. 21 жніўня 1996 года, Оламаўц, Чэхія) — чэшская тэнісістка; фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2023); пераможца аднаго турніру WTA ў адзіночным разрадзе.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Мухава пачала гуляць у тэніс ва ўзросце сямі гадоў, яе ўлюбёныя корты — грунтовыя.
У 2014 годзе яна перамагла на турніры ITF у Славакіі, а ў 2016 годзе на турніры ў Егіпце.
Караліна дэбютавала на турнірах WTA на Адкрытым чэмпіянаце 2017 года ў Карэі.
У жніўні 2018 года яна здолела прайсці адбор да Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, і ў асноўнай сетцы пераадолела бар’ер першага кола ў абліччы ўкраінскай спартсменкі Даяны Ястрэмскай (6:4, 6:2). У другім коле яна сустракалася з іспанкай Мугурусай, і нечакана здабыла перамогу, забяспечыўшы сябе выхад у трэцяе кола.
У студзені 2019 года прабілася праз кваліфікацыю на Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, але пацярпела паражэнне ў першым жа коле асноўнай сеткі ад будучай паўфіналісткі Караліны Плішкавай[3]. У лютым 2019 года выйграла тры кваліфікацыйных матчы ў асноўную сетку Адкрытага чэмпіянату Катара. У асноўнай сетцы абыйграла ў першым раўндзе Саманту Стосур з лікам 6-4, 6-2. У другім раўндзе абыйграла Се Шувэй з лікам 6-2, 6-4. У чвэрцьфінале сустракалася з украінкай Элінай Світолінай, якая абыйграла Караліну з лікам 6-4, 6-2[4].
У красавіку — маі 2019 года Караліна ўдзельнічала ў J&T Banka Prague Open, дзе дайшла да фіналу, але прайграла тэнісістцы з Швейцарыі Джыл Тайхман, якая прабілася праз кваліфікацыю, у вельмі ўпартым трохсэтавым паядынку. У першым сэце барацьба ішла да апошняга гейму, і ў выніку ўсё вырашылася на тай-брэйку, дзе ўдача была на боку швейцаркі 7-6(5). Аднак у другім сэце Мухава зразумела, што адступаць некуды і аддала ўсе сілы для перамогі, што дало плён: яна выйграла сэт з лікам 6-3. У трэцім сэце таксама ішла ўпартая барацьба, але ў выніку мацнейшай аказалася Тайхман і выйграла 6-4, што прынесла ёй першы тытул турніру WTA ў кар’ере.
У ліпені на Уімблданскім турніры 2019 Караліна абыйграла па чарзе Аляксандру Круніч, Мэдысан Брэнгл і Анэт Кантавейт у першых трох колах адпаведна. Усіх абыйграла з лікам 2-0 па сэтах. У чацвёртым коле Мухава трапіла на суайчынніцу і цёзку — Караліну Плішкаву. Гэта была сапраўдная бітва, якая працягвалася тры с паловай гадзіны, з якой пераможцай выйшла Мухава. Апошняя зрабіла брэйк у вырашальным трэцім сэце і выйграла сустрэчу з лікам 4-6, 7-5, 13-11[5].
На Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2019 года прайграла ў трэцім раўндзе амерыканцы Серэне Уільямс у двух сэтах.
У 2023 годзе выйшла ў фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі, дзе саступіла першай ракетцы свету Ізе Свёнтак з лікам 2-6, 7-5, 4-6.
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў[правіць | правіць зыходнік]
Год | Адзіночны рэйтынг |
Парны рэйтынг |
2022 | 149 | 498 |
2021 | 32 | 316 |
2020 | 27 | 367 |
2019 | 21 | 433 |
2018 | 145 | 877 |
2017 | 272 | 700 |
2016 | 208 | 531 |
2015 | 419 | 608 |
2014 | 733 | 846 |
Выступленні на турнірах[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б в г д WTA website
- ↑ https://ausopen.com/players/czech-republic/karolina-muchova
- ↑ Мухова - Плишкова Кар. (0:2) 15 января. WTA. 2019. Australian Open. Протокол матча (руск.). news.sportbox.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2019. Праверана 21 кастрычніка 2019.
- ↑ Свитолина стала первой полуфиналисткой турнира в Дохе (руск.). www.championat.com. Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2019. Праверана 21 кастрычніка 2019.
- ↑ Теннис. Мухова выбила с Уимблдона Плишкову (руск.). news.sportbox.ru (8 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2019. Праверана 21 кастрычніка 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце WTA Tour (англ.)
- Профіль на сайце ITF (англ.)
- Профіль на сайце Кубка Федэрацыі (англ.)