Каралінскі сельсавет (Зэльвенскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каралінскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Зэльвенскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Каралін
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 040
Код аўтам. нумароў 4

Каралі́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Каралін.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Межырэцкага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Ваўкавыскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе Слонімскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Зэльвенскага раёна. 18 красавіка 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тулаўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: аграгарадок Міжэрычы, вёскі Дзергілі, Задвор’е, Калінаўка, Клепачы, Крэсла, Мештавічы, Пузікі, Талалайкі, Тулава, Шэйкі, Янаўшчына)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1040 чалавек[3], з іх 82,1 % — беларусы, 13,2 % — палякі, 3,0 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 243 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Зельвенского района Гродненской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.