Карал Сабіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карал Сабіна
чэшск.: Karel Sabina
Karel Sabina 1871 Maixner.jpg
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Arian Želinský[1], Leo Blass[1] і Robert Grün[1]
Дата нараджэння 29 снежня 1813(1813-12-29)[2][3][…] ці 28 снежня 1814(1814-12-28)[5]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 1877(1877-11-07)[2]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Карал Са́біна (чэшск.: Karel Sabina, псеўданімы Arian Želinský, Leo Blass, 29 снежня 1813, Прага7 лістапада 1877, Прага) — чэшскі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік і журналіст.

К. Сабіна вывучаў філасофію і права ў Пражскім і Венскім універсітэтах. У 1830-х гг. далучыўся да грамадска-палітычнай дзейнасці. Быў у ліку стваральнікаў у 1844 годзе тайнага гуртка «Чэшскі рыпіл», які выступаў за дэмакратычную рэспубліку. Падчас Рэвалюцыі 1848—1849 гг. у Чэхіі быў лідарам радыкальных дэмакратаў, рэдактарам газет і часопісаў, сябрам Сватавацлаўскага камітэта і яго ваеннай арганізацыі, саюза «Slovanská lípa». У час Пражскага паўстання змагаўся на барыкадах, быў арыштаваны да восені 1848 г. У 1849 годзе зноў арыштаваны і ў 1853 г. прыгавораны да пакарання смерцю, якое было зменена на 18 гадоў зняволення. Вызвалены з турмы ў 1857 г. па амністыі. У 1859—1872 гг. з'яўляўся інфарматарам аўстрыйскай паліцыі. У 1872 г. выкрыты і па рашэнню суда чэшскіх патрыётаў выгнаны з Чэхіі. Тайна вярнуўся ў Прагу і займаўся літаратурнай дзейнасцю.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

К. Сабіна аўтар крытычных і тэарэтычных літаратурных твораў, рамантычных апавяданняў і раманаў, лібрэта оперы Б. Сметаны «Прададзеная нявеста».

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118750542 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Karel Sabina // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Dr. Constant v. Wurzbach Sabina, Karl // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 28. — S. 6.
  6. Deutsche Nationalbibliothek Record #118750542 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  7. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  8. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  9. Deutsche Nationalbibliothek Record #118750542 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  10. Česká divadelní encyklopedie Праверана 16 красавіка 2021.
  11. BillionGraves — 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]