Каранацыя Напалеона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Jacques-Louis David 006.jpg
Жак Луі Давід
Пасвячэнне імператара Напалеона I
і каранаванне імператрыцы Жазэфіны
ў саборы Парыжскай Божай Маці
2 снежня 1804 года
. 1806—1807
Палатно, масла. 621 × 979 см
Луўр, Парыж
Персанажы

«Пасвячэнне імператара Напалеона I і каранаванне імператрыцы Жазэфіны ў саборы Парыжскай Божай Маці 2 снежня 1804 года» (фр.: Sacre de l'empereur Napoléon Ier et couronnement de l'impératrice Joséphine dans la cathédrale Notre-Dame de Paris, le 2 décembre 1804) — карціна французскага мастака Жака Луі Давіда.

Карціна была створана Давідам па заказе самога Напалеона I. На ёй намаляваны эпізод каранацыі імператара, які адбыўся 2 снежня 1804 года ў саборы Парыжскай Божай Маці. Давід абраў момант, калі Напалеон карануе Жазэфіну, а Папа Пій VII дае яму сваё блаславенне. Давід стварыў сваё палатно пад уражаннем ад карціны «Каранацыя Марыі Медычы» Рубенса. Давід працаваў над карцінай 3 года і завяршыў працу ў 1807 г. У лютым 1808 года яна была выстаўлена на ўсеагульны агляд. Маці Напалеона не было на яго каранацыі, але калі ён заказваў карціну, папрасіў Давіда намаляваць яе ў самым цэнтры.

У наш час карціна знаходзіцца ў 75-й зале на 1-м паверсе галерэі Дэнон у Луўры. Код: INV. 3699.

Персанажы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Напалеон I
  2. Жазэфіна Багарнэ
  3. Летыцыя Рамаліна — маці Напалеона
  4. Людовік I Банапарт
  5. Жазеф Банапарт
  6. Напалеон-Карл — сын Людовіка Банапарта і Гартэнзіі Багарнэ
  7. Сёстры Напалеона
  8. Шарль Франсуа дэ Лебрэн
  9. Жан Жак Режы дэ Камбасерэс
  10. Луі Аляксандр Берцье
  11. Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор
  12. Іахім Мюрат
  13. папа Пій VII
  14. Жак Луі Давід

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Sylvain Laveissière Le Sacre de Napoléon peint par David — Paris: Musée du Louvre, 2004.
  • Jean Tulard Le Sacre de l'empereur Napoléon. Histoire et légende — Paris, 2004. — ISBN 2-213-62098-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Жак-Луі Давід