Карасі (род рыб)
| Карасі (род рыб) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Карась звычайны (Carassius carassius) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Карась (Carassius) — род прэснаводных рыб сямейства карпавых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня да 50 см, маса да 5 кг. Луска буйная. Цела высокае, спіна цёмна-карычневая, бакі залацістыя. Палавая спеласць у 2-5 гадоў. Для карася сярэбранага ўласцівы гінагенез. Нераст парцыённы. Кормяцца бентасам, планктонам, воднай расліннасцю, дэтрытам. Зімуюць на дне вадаёмаў, у муле.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Выдзяляецца 2 віды: карась звычайны, ці залаты (Carassius carassius), і карась сярэбраны (Carassius auratus), які бывае 2 падвідаў.
Жывуць карасі ў азёрах, рэках, сажалках. Карась залаты пашыраны ў Еўразіі. Ад падвіда карася сярэбранага паходзіць акварыумная залатая рыбка (Carassius auratus auratus), што жыве ў Кітаі; падвід Carassius auratus gibelio пашыраны ад басейна Амура да Заходняй Еўропы. На Беларусь карась сярэбраны завезены ў 1948 годзе.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белы А. Карась // Праект «Наша ежа»
