Карат (плато)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карта плато Карат

Кара́т (англ.: Khorat Plateau) — плато на ўсходзе Тайланда.

Плошча каля 160 тыс. км². Вышыні ў цэнтральнай частцы каля 150 м, на ўскраінах — да 500 м і больш, дзе ўтвораны нізкагор’і Дангрэк і Дангн’яфай, якія стромка абрываюцца ў Менамскую нізіну і да басейна ніжняга цячэння ракі Меконг. Складзена з мезазойскіх чырванаколерных пясчанікаў і кангламератаў. Радовішчы каменнай і калійных соляў. Цераз плато працякае рака Мун (прыток Меконга)[1].

Farm TH.jpg

Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў каля 1000 мм за год. Саванны і мусонныя лістападныя лясы, на ўскраінах вільготныя вечназялёныя лясы.

Рысаводства на арашальных землях. Жывёлагадоўля.

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 849. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]