Кара-Калпакская аўтаномная вобласць
Выгляд
Кара-Калпакская аўтаномная вобласць | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна |
![]() |
||
Статус | Аўтаномная вобласць | ||
Уваходзіць у | Казахская АССР; РСФСР | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Турт-куль | ||
Дата ўтварэння | 1925—1932 | ||
Дата скасавання | 20 сакавіка 1932 | ||
Афіцыйныя мовы | каракалпакская, казахская, руская | ||
Насельніцтва (1926) | 304,5 тыс. чалавек | ||
Плошча | 124,0 тыс. |
Кара-Калпа́кская аўтано́мная во́бласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР у 1925—1932 гадах.
Сталіца — Турт-куль.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/36/%D0%9A%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0_%D0%9A%D0%90%D0%A1%D0%A1%D0%A0.png/250px-%D0%9A%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0_%D0%9A%D0%90%D0%A1%D0%A1%D0%A0.png)
Кара-Калпакская АТ утворана 16 лютага 1925 года (неафіцыйна, у 1924 годзе) як аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне для каракалпакаў. Да атрымання афіцыйнага статусу размяшчалася на частцы тэрыторый Туркестанскай АССР і Харэзмскай ССР. Першапачаткова ўваходзіла ў склад Кыргызскай (з сакавіка 1925 — Казахскай АССР), а ў 1930 была перакладзена ў непасрэднае падначаленне РСФСР.
20 сакавіка 1932 года ператворана ў Кара-Калпакскую АССР. У 1936 годзе стала часткай Узбекскай ССР.
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 1926 года:
- каракалпакі — 38,1 %,
- казахі — 28,2 %,
- узбекі — 27,6 %,
- туркмены — 3,2 %,
- рускія — 1,6 %.