Кара вялікіх паўшар’яў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нейроны кары вялікіх паўшар'яў галаўнога мозгу

Кара вялікіх паўшар'яў галаўнога мозга ці кара галаўнога мозга (лац.: cortex cerebri) — структура галаўнога мозга, слой шэрага рэчыва таўшчынёй 1,3—4,5 мм[1], які размешчаны па перыферыі паўшар'яў вялікага мозга і пакрывае іх. Найбольшая таўшчыня адзначаецца ў верхніх участках перадцэнтральнай, постцэнтральнай звілін і парацэнтральнай долькі[2].

Кара галаўнога мозга адыгрывае вельмі важную ролю ў ажыццяўленні вышэйшай нервовай (псіхічнай) дзейнасці[2].

У чалавека кара складае ў сярэднім 44% ад аб'ёму ўсяго паўшар'я ў цэлым[2]. Плошча паверхні кары аднаго паўшар'я ў сталага чалавека ў сярэднім роўная 220 000 мм²[2]. На паверхневыя часткі прыпадае 1/3, на тыя, што залягаюць у глыбіні паміж звілінамі — 2/3 усёй плошчы кары[1].

Велічыня і форма барознаў схільныя да значных індывідуальных ваганняў — не толькі мозг розных людзей, але нават паўшар'і адной і той жа асобіны па малюнку барознаў не зусім падобныя[1].

Усю кару паўшар'яў прынята падзяляць на 4 тыпы: старажытная (палеакортэкс), старая (архікортэкс), новая (неакортэкс) і прамежкавая кара (якая складаецца з прамежкавай старажытнай і прамежкавай старой кары). Паверхня неакортэкса ў чалавека займае 95,6%, старой 2,2%, старажытнай 0,6%, прамежкавай 1,6%[2].

Зноскі

  1. а б в М. Г. Привес, Н. К. Лысенков, В. И. Бушкович. Анатомия человека. — 11-е. — Санкт-Петербург: "Гиппократ", 1998. — С. 525-530. — 704 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-8232-0192-3.
  2. а б в г д М. Р. Сапин, Анатомия человека в 2х томах — М.: Просвещение, 1995. — ISBN 5-09-004385-X

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Биологический энциклопедический словарь. – М., 1986.
  • Энциклопедический словарь медицинских терминов. Т. 2. – М., 1983.