Каркавада (вулкан)
Выгляд
| Каркавада | |
|---|---|
| ісп. Corcovado | |
| 43°11′35″ пд. ш. 72°47′34″ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Рэгіён Лос-Лагас Правінцыя Палена |
| Горная сістэма | Анды |
| Хрыбет ці масіў | Патагонскія Анды |
| Форма вулкана | Стратавулкан |
| Апошняе вывяржэнне | 4920 да н.э. ± 100 |
| Вышыня вяршыні | 2300 м [1] |
| Першае ўзыходжанне | 12 студзеня 1945 г.[2] |
Каркавада (ісп.: Corcovado) — стратавулкан, размешчаны за 25 км на поўдзень ад вусця ракі Ельча ў правінцыі Палена чылійскага рэгіёна Лос-Лагас. Недалёка ад вулкана знаходзіцца пасёлак Чайтэн. Вытачаная ледавікамі гара ўвянчаная шлакавым конусам, які ўтварыўся ў эпоху галацэну. Ля падножжа вулкана знаходзіцца шэраг маляўнічых азёр. У яснае надвор’е вулкан бачны з вострава Чылаэ.
Вулкан і тэрыторыя каля яго з’яўляецца часткай Нацыянальнага парку Каркавада[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Corcovado // Global Volcanism Program
- ↑ TECPETROL: Cuadernos Patagónicos — 15. Volcanes Australes Архівавана 6 красавіка 2015.
- ↑ Энциклопедия вулканов Архівавана 17 красавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- González-Ferrán, Oscar (1995). Volcanes de Chile(ісп.). Santiago, Chile: Instituto Geográfico Militar. p. 640 pp. ISBN 956-202-054-1. (таксама ўключае вулканы Аргенціны, Балівіі і Перу)