Каркадон
Выгляд
| Каркадон | |
|---|---|
| руск. Коркодон | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 476 км |
| Басейн | 42 800 км² |
| Расход вады | 51,3 м³/с (306 км ад вусця) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | Каркадонскі хрыбет |
| • Каардынаты | 63°11′48″ пн. ш. 157°35′01″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Калыма |
| • Месцазнаходжанне | 1228 км ад вусця |
| • Вышыня | ≈ 93 м |
| • Каардынаты | 64°43′48″ пн. ш. 153°58′13″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Калыма → Усходне-Сібірскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Магаданская вобласць |
| Код у ДВР | 19010100312119000025475 |
|
|
|
|
|
|
Каркадон (руск.: Коркодо́н) — рака ў Магаданскай вобласці Расіі, правы прыток Калымы. Даўжыня — 476 км, плошча басейна — 42 800 км². Па плошчы басейна пасля Амалона і Анюя з’яўляецца трэцім прытокам Калымы. Асноўны прыток — Булун (правы).
Бярэ пачатак на паўднёва-ўсходніх схілах Каркадонскага хрыбта, працякае паміж ім і хрыбтом Малькаты, у вярхоўях мае горны характар з бурным цячэннем і парогамі; у нізоўі цячэнне супакойваецца, рака выходзіць на шырокую забалочаную даліну. Рэчышча разгаліноўваецца на рукавы, меандруе.
У басейне Каркадона звыш за 1100 тэрмакарставых азёр і балот.