Перайсці да зместу

Карлайлскі сабор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Англіканскі храм
Карлайлскі сабор
англ.: Carlisle Cathedral
Сабор у зімовы час
Сабор у зімовы час
54°53′40″ пн. ш. 2°56′18″ з. д.HGЯO
Краіна  Англія
Горад Карлайл
Канфесія Англіканства
Епархія Карлайлская дыяцэзія
Тып будынка сабор, храм|сабор
Архітэктурны стыль англійская готыка і нарманскі стыль[d]
Дата заснавання 1102
Дата скасавання 1536
Сайт carlislecathedral.org.uk
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карлайлскі сабор — кафедральны сабор Карлайлскай дыяцэзіі ў графстве Камберленд у Англіі.

Першапачаткова на месцы сабора стаяла царква манастыра аўгусцінскіх канонікаў. Храм быў закладзены ў 1102 годзе, а ў 1133 Генрых I зрабіў яго галоўнай царквой епархіі. У 1292 годзе царква пацярпела ад пажару, пры гэтым цалкам згарэлі хоры. Аднаўленчыя працы пачаліся толькі ў 1377 годзе. У 1392 годзе адбыўся другі пажар; пасля гэтага былі перабудаваны паўночны трансэпт і цэнтральная вежа, якая мела вышыню 34 метра. Падчас Грамадзянскай вайны 1642—1646 і 1648 гадоў сабор ізноў моцна разбураны; многія пралёты былі разабраны з мэтай аднавіць гарадскія ўмацаванні. Ад першапачатковай пабудовы засталося толькі толькі два арачных пралёты, выкананых у англа-нармандскім стылі.

Карлайлскі сабор (паводле іншых даных — Сабор Усіх Святых у Дэрбі) з'яўляецца самым маленькім саборам у Англіі. Яго даўжыня складае 62 м, а шырыня ў трансэпце — 37 м. У хорах царквы да нашых дзён захавалася вялікае ўсходняе акно, якое мае вышыню 18 м і шырыню 9,7 м; у самай верхняй частцы акна захавалася старое шкло. Паўднёвы трансэпт характэрны наяўнасцю рунічных надпісаў[1].

Зноскі

  1. КАРЛАЙЛСКИЙ СОБОР // Энциклопедия «Кругосвет».