Карлас Альберта Лакостэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карлас Альберта Лакостэ
VicealmiranteLacoste.jpg
 
Партыя:
  • беспартыйны[d]
Адукацыя:
Дзейнасць: ваенны, палітык
Нараджэнне: 2 лютага 1929(1929-02-02)
Смерць: 24 чэрвеня 2004(2004-06-24) (75 гадоў)
 
Аўтограф: Carlos Lacoste Firma.jpg

Карлас Альберта Лакостэ (ісп.: Carlos Alberto Lacoste; 2 лютага 1929, Буэнас-Айрэс — 24 чэрвеня 2004, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі ваенны, віцэ-адмірал. Фактычны кіраўнік Аргенціны ў 1981 годзе.

Акрамя ваенна-марской кар'еры, Лакостэ быў адказным за арганізацыю Чэмпіянату свету па футболу 1978, які павінен быў прайсці ў Аргенціне. У снежні 1981 года ў выніку перавароту быў зрынуты ўрад генерала Віёлы. Лакостэ стаў дэ-факта прэзідэнтам Аргенціны (11-22 снежня 1981 г) у межах праўлення ваеннай дыктатуры. На пасадзе кіраўніка дзяржавы яго змяніў Леапольда Фартуната Галцьеры. Пасля падзення ваеннага ўрада ён захаваў свае сувязі з футбольнымі асацыяцыямі, стаўшы прадстаўніком Паўднёвай Амерыкі ў FIFA, а ў 1986 годзе быў прызначаны кіраўніком аргенцінскай футбольнай федэрацыі на чэмпіянаце свету ў Мексіцы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]