Карлас Гардэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карлас Гардэль
Carlos Gardel
Carlosgardel10.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 11 снежня 1890(1890-12-11)[1][2][…] ці 11 снежня 1887(1887-12-11)[4][5]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1935(1935-06-24)[1][2][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, акцёр, кампазітар, аўтар-выканаўца
Інструменты гітара і вакал[d]
Жанры танга[d]
Узнагароды
Аўтограф Carlos Gardel signature.svg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ка́рлас Гардэ́ль (ісп.: Carlos Gardel; 11 снежня 1890, Францыя — 24 чэрвеня 1935) — аргенцінскі спявак французскага паходжання, аўтар песень, кампазітар і акцёр, лічыцца самай выбітнай фігурай у гісторыі танга  (англ.). Адзін з самых уплывовых выканаўцаў сусветнай папулярнай музыкі першай паловы ХХ стагоддзя. Гардэль — самы вядомы папулярны спявак танга ўсіх часоў і прызнаны ва ўсім свеце.[12][13][14][15] Адметны сваім барытонам і драматычнымі тэкстамі. Разам з аўтарам тэкстаў і даўнім супрацоўнікам Альфрэда Ле Пера  (руск.) Гардэль напісаў некалькі класічных танга.

Гардэль загінуў у авіякатастрофе на піку сваёй кар’еры, стаўшы архетыповым трагічным героем  (англ.), якога аплаквала ўся Лацінская Амерыка. Для многіх Гардэль увасабляе душу стылю танга.

У 1967 годзе уругвайскі пісьменнік Эразма Сільва Кабрэра апублікаваў супярэчлівую тэорыю, якая сцвярджала, што Гардэль нарадзіўся ў Такуарэмба  (руск.), Уругвай. Іншыя аўтары падтрымалі гэтую тэорыю, і ў Такуарэмба быў створаны музей Гардэля. Але ўсе сябры і сям’я Гардэля ведалі яго як французскага эмігранта з Тулузы. Вучоныя даследчыкі прааналізавалі супярэчлівыя дадзеныя, асабліва французскія запісы аб нараджэнні і хрышчэнні, і пацвердзілі, што месцам яго нараджэння з’яўляецца Тулуза.[16][17]

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б в cinenacional.com — 2001. Праверана 12 мая 2017.
  3. а б Carlos Gardel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Autores.uy — 2014. Праверана 27 красавіка 2018.
  5. а б в Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  7. http://www.planecrashinfo.com/famous1930s.htm
  8. https://www.bbc.com/mundo/noticias/2013/12/131212_gardel_documento_tacuarembo_amv
  9. https://www.even-tango.com/blog/histoire/carlos-gardel-etait-francais/
  10. https://www.lanacion.com.ar/sociedad/fin-del-misterio-muestran-la-partida-de-nacimiento-de-gardel-nid1509532 Праверана 23 сакавіка 2019.
  11. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  12. The Tango Made Flesh: Carlos Gardel | History Today.
  13. Gardel - Felipe Pigna | PlanetadeLibros. https://www.planetadelibros.com.ar/libro-gardel/313884. 
  14. Proyecto.
  15. Carlos gardel, among the most prominent and influential Argentines of the 20th century worldwide (8 чэрвеня 2018).
  16. Collier, Simon (1986). The Life, Music, and Times of Carlos Gardel. University of Pittsburgh Press. p. 5. ISBN 0822984989. https://archive.org/details/lifemusictimesof00coll. 
  17. Bocaz, Luis (March 1986). «Tango Time», UNESCO Courier, p. 11.