Карлас Менем
| Карлас Менем | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ісп.: Carlos Saúl Menem | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Рауль Альфансін | ||||||
| Пераемнік | Фернанда дэ ла Руа | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Ricardo Antonio Guerra[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
2 ліпеня 1930[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
14 лютага 2021[3][4] (90 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Жонка | Cecil Bolocco[d][5] і Zulema Yoma[d] | ||||||
| Дзеці | Carlos Nair Menem Meza[d], Zulema Menem[d] і Carlos Saúl Facundo Menem[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | іслам[6] і каталіцтва[7] | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Карлас Саўл Менем (ісп.: Carlos Saúl Menem; 2 ліпеня 1930, правінцыя Ла-Рыёха — 14 лютага 2021[8]) — аргенцінскі палітык, прэзідэнт Аргенціны ад партыі хустысіялістаў у 1989—1999 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і імігрантаў з Сірыі. Мусульманін па паходжанні, у юнацкія гады перайшоў у каталіцтва. Скончыў Нацыянальны ўніверсітэт Кордавы ў 1955 годзе па спецыяльнасці «юрыст».
Студэнцкія гады Менема супалі па часе з першым прэзідэнцтва Х. Д. Перона. Ён уступае ў Хустысіялісцкую партыю (ХП) і актыўна ўключаецца ў палітычную барацьбу. Пасля звяржэння Перона ў 1955 г. Менем займаецца прыватнай адвакацкай практыкай і па даручэнні партыі ў перыяд забароны на дзейнасць ХП выступае абаронцам на судовых працэсах прыцягнутых да крымінальнай адказнасці важных пераністаў.
У 1962 г. абіраецца дэпутатам Заканадаўчага сходу правінцыі Ла-Рыёха, затым становіцца на чале правінцыйнай партыйнай арганізацыі пераністаў і адначасова балатуецца на пасаду губернатара. Аднак галасаванне адбылося без удзелу перанісцкага кандыдата, бо выконваючы ўказанне Перона, які знаходзіўся ў эміграцыі, ХП байкатавала выбары, і Менему давялося зняць сваю кандыдатуру.
Тройчы абіраўся губернатарам правінцыі Ла-Рыёха. У першы раз быў абраны ў 1973 годзе. Быў у ліку пасажыраў авіярэйса, якія суправаджалі Перона ў яго вяртанні на радзіму ў 1973 годзе. Знаходзіўся на пасадзе губернатара да 1976 года, калі ў Аргенціне адбыўся ваенны пераварот. У дзень ваеннага перавароту 24 сакавіка 1976 г. трапіў у турму і правёў у ёй 5 гадоў. Другі раз стаў губернатарам у кастрычніку 1983 года, пасля падзення ваеннай хунты. Пераабіраўся на гэты пост у снежні 1987 года і быў губернатарам да ліпеня 1989 года.
14 мая 1989 года перамог на прэзідэнцкіх выбарах, атрымаўшы перамогу над кандыдатам кіруючага Грамадзянскага радыкальнага саюза Эдуарда Ангелас. На пасадзе прэзідэнта праводзіў рынкавыя рэформы: прыватызацыю і фінансавую стабілізацыю, дамогся зніжэння інфляцыі, але вырасла беспрацоўе. Пры Менеме Аргенціна закрыла праект распрацоўкі балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці «Кондар-2» ў 1991 годзе. Гэта было звязана як з адсутнасцю сродкаў для далейшай працы над праектам, так і з ціскам ЗША. У маі 1995 года быў пераабраны прэзідэнтам Аргенціны.
На прэзідэнцкіх выбарах 1999 года не вылучаў кандыдатуру ў сувязі з абмежаваннем канстытуцыяй колькасці тэрмінаў запар. На прэзідэнцкіх выбарах 2003 года ў першым туры заняў першае месца, набраўшы 24,5 %, але з-за апытанняў грамадскай думкі, якія прадказвалі яму паразу ў другім туры, зняў сваю кандыдатуру, і прэзідэнтам быў абвешчаны Нестар Кіршнер, які набраў у першым туры 22,2 %. З 2005 года сенатар ад правінцыі Ла-Рыёха.
1 ліпеня 2001 года Карлас Менем быў арыштаваны па абвінавачванні ў кантрабандзе зброі ў Эквадор і Харватыю, але быў апраўданы. Пазней, паўторна абвінавачаны і 13 чэрвеня 2013 быў асуджаны судом да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Зноскі
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/374911/Carlos-Menem
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ https://www.lanacion.com.ar/politica/carlos-menem-nid2544563
- 1 2 https://elpais.com/internacional/2021-02-14/muere-el-expresidente-argentino-carlos-menem-el-padre-de-la-convertibilidad.html
- ↑ ВВС
- ↑ Perfil — 1998. Праверана 18 лютага 2021.
- ↑ Carlos Menem // Encyclopædia Britannica Праверана 13 лютага 2025.
- ↑ Умер 50-й президент Аргентины Карлос Менем
- Прэзідэнты Аргенціны
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Аргенціне
- Памерлі 14 лютага
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Буэнас-Айрэсе
- Пахаваныя ў Аргенціне
- Члены Хустысіялісцкай партыі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
- Кавалеры ордэна Караля Таміслава
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вітаўтаса Вялікага
- Кавалеры ордэна «Каралі Ніла»
- Кавалеры ордэна Ямайкі
- Кавалеры ордэна «Мугунхва»
- Ганаровыя грамадзяне Ерэвана
- Асобы