Карлас Тэвес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Карлас Тэвес
Carlos Tevez with Argentina at the Boleyn Ground in November 2014.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Карлас Альберта Марцінес Тэвес
Мянушкі Апач, Карлітас
Нарадзіўся 5 лютага 1984(1984-02-05)[1] (34 гады)
Буэнас-Айрэс, Аргенціна
Грамадзянства Сцяг Аргенціны Аргенціна
Рост 173 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Аргенціны Бока Хуніярс
Нумар 32
Кар’ера
Моладзевыя клубы
1992 — 1996 Сцяг Аргенціны Ол Бойз
1997 — 2001 Сцяг Аргенціны Бока Хуніярс
Клубная кар’ера*
2001 — 2005 Сцяг Аргенціны Бока Хуніярс 75 (26)
2005 — 2006 Сцяг Бразіліі Карынтыянс 58 (38)
2006 — 2007 Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд 26 (7)
2007 — 2009 Сцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд 63 (19)
2009 — 2013 Сцяг Англіі Манчэстэр Сіці 113 (58)
2013 — 2015 Сцяг Італіі Ювентус 66 (39)
2015 — 2016 Сцяг Аргенціны Бока Хуніярс 34 (14)
2017 Сцяг Кітая Шанхай Шэньхуа 16 (4)
2018 — Сцяг Аргенціны Бока Хуніярс
Нацыянальная зборная**
2001 Сцяг Аргенціны Аргенціна (да 17) 12 (3)
2002 — 2003 Сцяг Аргенціны Аргенціна (да 20) 11 (0)
2004 Сцяг Аргенціны Аргенціна (алімп.) 13 (9)
2004 — 2015 Сцяг Аргенціны Аргенціна 76 (13)
Міжнародныя медалі
Алімпійскія гульні
Золата Афіны 2004 футбол
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Германія 2005
Кубкі Амерыкі
Срэбра Перу 2004
Срэбра Венесуэла 2007
Срэбра Чылі 2015

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 студзеня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 студзеня 2018.

Ка́рлас Альбе́рта Тэ́вес (ісп.: Carlos Alberto Tévez; нар. 5 лютага 1984, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, які выступае за клуб «Бока Хуніярс» на пазіцыі нападніка. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Тэвес пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе «Бока Хуніярс» ва ўзросце шаснаццаці гадоў. У першы раз ён выйшаў на поле 21 кастрычніка 2001 года ў матчы супраць «Тальерэс». У складзе аргенцінскага клуба Тэвес дасягнуў прыкметнага поспеху, некалькі разоў стаўшы чэмпіёнам краіны і некалькі міжнародных кубкаў.

У снежні 2004 года Тэвес перайшоў у склад бразільскага клуба «Карынтыянс» за 20 млн долараў. Гэтая здзелка стала самым гучным трансферам за ўсю гісторыю амерыканскага футбола. Першапачаткова Тэвес не быў добра сустрэты заўзятарамі «Карынтыянса» — уключаючы прэзідэнта Бразіліі Лулу да Сілву. Аднак неўзабаве ён стаў капітанам і зоркай каманды, якая пад яго кіраўніцтвам выйграла ў 2005 годзе чэмпіянат Бразіліі.

23 жніўня 2006 года выданне «Sky Sports» абвясціла, што Тэвес вырашыў скончыць свой ​​выступ за «Карынтыянс». У артыкуле сцвярджалася, што ён, верагодна, адправіцца ў Еўропу, у «Чэлсі» альбо «Манчэстэр Юнайтэд». Але 31 жніўня, у дзень закрыцця еўрапейскага трансфернага вакна, Тэвес паведаміў на сваім уэб-сайце, што ён і Хаўер Маскерана пераходзяць у «Вест Хэм Юнайтэд» за 12 млн фунтаў стэрлінгаў. Гэтая здзелка шакавала футбольны свет і спарадзіла мноства чутак у прэсе адносна сапраўднай прыроды і ўмоў трансферу.

Пераход Тэвеса ў «Манчэстэр Юнайтэд» быў спалучаны з вялікімі цяжкасцямі, паколькі першапачаткова кіраўніцтва «Вест Хэма» не жадала вызваляць аргенцінца ад клубнай рэгістрацыі. Аднак, разарваўшы кантракт з «малатабойцамі», Тэвес узгадніў умовы сваёй двухгадовай арэнды з «Манчэстэр Юнайтэд» падпісаўшы новы кантракт 10 жніўня 2007 года[2]. Ужо праз пяць дзён, 15 жніўня 2007 года аргенцінец дэбютаваў за «Юнайтэд» выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Портсмута». У гэтай гульні ён адзначыўся галявой перадачай на Пола Скоўлза, што дазволіла зрабіць выніковы лік матчу 1:1. Свой першы гол за «Юнайтэд» Тэвес забіў 23 верасня 2007 года ў пераможным хатнім паядынку супраць «Чэлсі».

30 чэрвеня 2009 года тэрмін дзеяння арэнднага дагавора паміж «Media Sports Investments» (MSI) і «Манчэстэр Юнайтэд» скончыўся, і Тэвес пакінуў клуб на правах вольнага агента. Праз два тыдні, 14 ліпеня, ён перайшоў у «Манчэстэр Сіці» падпісаўшы з клубам пяцігадовы кантракт. На працягу свайго першага сезону ў «Сіці» Тэвес быў тройчы прызнаны іграком месяца ў клубе, а таксама ўганараваны прэстыжнай узнагародай іграка месяца англійскай Прэм’ер-лігі.

26 чэрвеня 2013 года афіцыйны сайт «Ювентуса» паведаміў аб падпісанні трохгадовага кантракту з Тэвесам. У новым клубе аргенцінец атрымаў 10 нумар, пад якім да яго гуляў легендарны футбаліст клуба Алесандра Дэль П’ера. Паводле паведамленняў СМІ сума трансферу склала 12 млн еўра. У складзе «Ювентуса» Карлас здолеў стаць адным з лідараў, двойчы дапамог клубу стаць чэмпіёнам Італіі.

У чэрвені 2015 года, калі Тэвес выступаў за зборную на Кубку Амерыкі, было абвешчана аб вяртанні нападніка ў «Бока Хуніярс»[3]. У складзе «Бока Хуніярс» выйграў чэмпіянат і Кубак Аргенціны. У снежні 2016 года падпісаў кантракт з кітайскім клубам «Шанхай Шэньхуа»[4], дзе стаў самым высокааплачваемым футбалістам свету.

У студзені 2018 года стала вядома аб тым, што Тэвес вяртаецца ў «Бока Хуніярс»[5].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Дэбют Тэвеса за зборную Аргенціны адбыўся 30 сакавіка 2004 года ў матчы адборачнага тура чэмпіянату свету 2006 года супраць зборнай Эквадора. Зборная Аргенціны паспяхова прайшла кваліфікацыю і атрымала пуцёўку ў фінальную стадыю турніру.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

У кашулі нацыянальнай зборнай Аргенціны

«Бока Хуніярс»:

«Карынтыяс»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Манчэстэр Сіці»:

«Ювентус»:

Зборная Аргенціны:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]