Перайсці да зместу

Карла Понці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карла Понці
Дата нараджэння 11 снежня 1912(1912-12-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 2007(2007-01-10)[1][2][…] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Сафі Ларэн і Giuliana Fiastri[d]
Дзеці Carlo Ponti[d], Edoardo Ponti[d], Guendalina Ponti[d] і Alex Ponti[d]
Адукацыя
Прафесія кінапрадзюсар, сцэнарыст, кінарэжысёр, прадзюсар
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
прэмія «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове
IMDb ID 0690638
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карла Понці (італ.: Carlo Ponti; 11 снежня 1912 — 10 студзеня 2007) — італьянскі кінапрадзюсар.

Карла Понці нарадзіўся 11 снежня 1912 года ў горадзе Маджэнта, Італія. Понці вывучаў права ў Міланскім універсітэце.

Заняўся кінапрадзюсаваннем у 1941 годзе і за сваю кар’еру прыняў удзел у стварэнні больш за 140 карцін, сярод іх — фільмы Федэрыка ФелініДарога»), Віторыа дэ СікіЗолата Неапаля»), Дэвіда Ліна («Доктар Жывага»), Мікеланджэла Антаніёні («Фотапавелічэнне», «Прафесія: рэпарцёр») і многіх іншых прызнаных класікаў італьянскага і сусветнага кінематографа.

Другой жонкай Карла Понці была актрыса Сафі Ларэн, якую ён зрабіў зоркай сусветнага маштабу. Ад гэтага шлюбу ў яго засталося два сыны, Карла Понці-малодшы, дырыжор (у дзяцінстве Карла здымаўся ў кіно), і Эдуарда Понці, кінапрадзюсар. Сын ад першага шлюбу Алесандра таксама стаў кінапрадзюсарам.

Памёр Карла Понці 10 студзеня 2007 года ад хваробы лёгкіх ва ўзросце 94 гадоў у Жэневе, Швейцарыя.

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. а б Carlo Ponti // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #12921518X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.