Карла дэль Понтэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карла дэль Понтэ
італ.: Carla Del Ponte
Карла дэль Понтэ
Карла дэль Понтэ
Сцяг генеральны пракурор Швейцарыі
1994 — жнівень 1999
Сцяг пракурор Міжнароднага трыбунала ААН па былой Югаславіі
жнівень 1999 года — 30 студзеня 2007
Папярэднік Луіза Арбур
Пераемнік Serge Brammertz  (англ.)
Сцяг пасол Швейцарыі ў Аргенціне
студзень 2008 — люты 2011

Нараджэнне 9 лютага 1947(1947-02-09) (77 гадоў)
Дзеці сын
Адукацыя
Навуковая ступень магістр права
Прафесія юрыст, дыпламат
Дзейнасць юрыст, адвакат, суддзя, палітык, пасол
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карла дэль Понтэ (італ.: Carla Del Ponte, нар. 9 лютага 1947) — былы генеральны пракурор Швейцарыі, былы пракурор Міжнароднага трыбунала ААН па былой Югаславіі і Міжнароднага трыбунала ААН па Руандзе. З 2008 па 2011 год з'яўлялася паслом Швейцарыі ў Аргенціне.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карла дэль Понтэ нарадзілася ў 1947 годзе ў горадзе Лугана ў італамоўнай частцы Швейцарыі. Вывучала права ва ўніверсітэтах Берна, Жэневы і Лондана. У 1972 годзе атрымала ступень магістра права і ўладкавалася на працу ў адну з юрыдычных фірмаў. У 1975 годзе адкрыла ўласную юрыдычную кампанію[1].

У 1981 годзе дэль Понтэ пачатку працу ў апараце акруговага пракурора Лугана. За расследаванні, звязаныя з адмываннем грошай, кантрабандай зброі, міжнародным наркагандлем, а таксама ў цэлым за бескампрамісную барацьбу з арганізаванай злачыннасцю атрымала мянушку «Карліта-Чума» (італ.: Carlita La Pesta)[2]. Сваю працу яна вяла ў цесным кантакце з італьянскім суддзёй Джавані Фальконэ, які загінуў у 1992 годзе ад выбуху, арганізаванага сіцылійскай мафіяй[3].

У 1994 годзе дэль Понтэ была прызначана на пасаду генеральнага пракурора Швейцарыі. Шырокую вядомасць у Расіі ёй прынесла справа аб падазрэнні ў карупцыі ў асяроддзі першага прэзідэнта РФ Барыса Ельцына (вядомая як «справа Mabetex»): сцвярджалася, што прадстаўнікі расійскага кіраўніцтва атрымлівалі хабары ад швейцарскай будаўнічай фірмы, якую ўзначальваў будучы прэзідэнт Рэспублікі Косава Бехджэт Пацолі і якая атрымала буйны кантракт на рэканструкцыю будынкаў маскоўскага Крамля[1]. Гэта была не адзіная яе гучная справа на пасадзе генпракурора: таксама ў свой час яна замарозіла рахункі былога прэм'ер-міністра Пакістана Беназір Бхута і дамаглася арышту 118 мільёнаў долараў на рахунках брата экс-прэзідэнта Мексікі Рауля Салінаса[3].

У жніўні 1999 года Савет бяспекі ААН прызначыў яе на пасаду абвінаваўцы ў Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі (МТБЮ), які расследаваў ваенныя злачынствы падчас Балканскіх канфліктаў, а таксама ў Міжнародны трыбунал па Руандзе (МТР), што займаўся расследаваннем генацыду ў Руандзе. На гэтых пасадах яна змяніла Луізу Арбур[1].

У 2003 годзе, не атрымаўшы сур'ёзнага поспеху ў МТР, дэль Понтэ цалкам прысвяціла сябе справе былой Югаславіі. Слуханні абвінавачвання працягваліся з 2002 па 2004 гады, а са жніўня пачаліся слуханні абароны. Галоўны абвінавачваны, Слабодан Мілошавіч, адмовіўся ад адваката і прадстаўляў свае інтарэсы сам. Слуханні МТБЮ шмат разоў перарываліся з-за пагаршэння здароўя падсуднага, а ў сакавіку 2006 года Мілошавіч сканаў у турме ад спынення сэрца[4]. Даказаць яго віну так і не ўдалося. Пасля гэтага ўвага абвінаваўцы пераключылася на лідараў баснійскіх сербаў Ратку Младзіча і Радавана Караджыча, якія абвінавачваліся ў масавых забойствах у Срэбраніцы[1]. Ратка Младзіч быў злоўлены сербскімі спецслужбамі і выдадзены Гаагскаму трыбуналу ў чэрвені 2011 года.

У выніку 30 студзеня 2007 года дэль Понтэ пакінула сваю пасаду пракурора ў МТБЮ. З 2008 па 2011 год займала пасаду пасла Швейцарыі ў Аргенціне[5].

У 2008 годзе дэль Понтэ выдала кнігу «Паляванне. Я і ваенныя злачынцы», у якой распавядае пра выпадкі выразання і продажы органаў у жывых сербскіх палонных косаўскімі албанцамі[6]. Акрамя таго ў сваёй кнізе яна вінаваціць у процідзеянні трыбуналу не толькі Маскву і Бялград, але таксама і ЦРУ, ААН, Вашынгтон і НАТА[7].

З верасня 2012 года дэль Понтэ стала членам міжнароднай камісіі па расследаванні падзей у Сірыі пад эгідай Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.[8] У маі 2013 года яна заявіла, што менавіта антыўрадавыя фарміраванні ўжываюць хімічную зброю падчас грамадзянскай вайны. Гэта меркаванне было дыяметральна процілегла меркаванню большасці еўрапейскіх палітыкаў, якія абвінавачвалі ў прымяненні хімічнай зброі ўрадавыя войскі.[9]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Дэль Понтэ была замужам, цяпер разведзена. Мае сына, пра якога практычна нічога не вядома[1].

Зноскі

  1. а б в г д дель Понте, Карла(недаступная спасылка). Lenta.ru. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2012. Праверана 23 сакавіка 2017.
  2. Михайлов А.. Карла дель Понте — Стальная Синьора(недаступная спасылка). Итоги. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2013. Праверана 23 сакавіка 2017.
  3. а б Жизнь и следствие Карлы дель Понте(недаступная спасылка). BBC Russian.com (12 лютага 2002). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 23 сакавіка 2017.
  4. "Милошевич скончался от инфаркта миокарда: жена обвиняет Гаагский трибунал". Известия.Ру. 13.03.2006. Архівавана з арыгінала 2012-08-03. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadlink= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  5. "Новая Газета". Новая Газета. 24.08.2007. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Тэкст "Глава Гаагского трибунала Карла дель Понте переходит на дипломатическую работу" ігнараваны (даведка); Тэкст "Лента событий" ігнараваны (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2007. Праверана 23 сакавіка 2017.
  6. Дель Понте. «Охота. Я и военные преступники»(недаступная спасылка). Власти.нет. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2012. Праверана 23 сакавіка 2017.
  7. Карла дель Понте. Охота: я и военные преступники(недаступная спасылка). OpenSpace.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2010. Праверана 23 сакавіка 2017.
  8. Independent International Commission of Inquiry on the Syrian Arab Republic
  9. The Telegraph, May 06, 2013, "UN accuses Syrian rebels of chemical weapons use"

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]