Карлскірхэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкая царква
Карлскірхэ
Karlskirche
Карлскірхэ
Карлскірхэ
48°11′54″ пн. ш. 16°22′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Аўстрыя
Горад Вена
Канфесія Каталіцызм
Епархія Roman Catholic Archdiocese of Vienna[d]
Ордэнская прыналежнасць Knights of the Cross with the Red Star[d]
Тып будынка Царква
Архітэктурны стыль Барока, ракако
Архітэктар Ёган Бернхард Фішэр фон Эрлах
Іосіф Эмануэль Фішэр фон Эрлах
Дата заснавання 1737
Будаўніцтва 17161737 гады
Сайт karlskirche.at
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карлскірхэ (ням.: Wiener Karlskirche) — каталіцкая царква, размешчаная ў паўднёвай частцы Карлсплац, у Вене. Знаходзіцца на самым краі раёна Унутраны горад побач з Рынгштрасэ. Карлскірхэ служыць адным з выдатных прыкладаў стылю венскага барока. Асабліва вылучаецца велічэзны купал і 2 калоны па краях. Таксама архітэктурнае рашэнне Карлскірхэ ўключае у сябе порцік у грэчаскім стылі, павільёны. Вышыня храма — 72 метра.

Гісторыя і архітэктурныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

У 1713 годзе, праз год пасля страшнай эпідэміі чумы, імператар Карл VI Габсбург даў абяцанне пабудаваць храм у гонар свайго заступніка, каталіцкага святога Карла Барамеа. Быў аб'яўлены конкурс, у якім выйграў Ёган Бернхард Фішэр фон Эрлах. У 1716 годзе пачалося будаўніцтва. У 1723 годзе Ёган памёр і будаўніцтва прадоўжыў яго сын Іосіф, некалькі змяніўшы першапачатковую задуму бацькі. У 1737 годзе будаўніцтва было завершана.

Царква атрымалася вельмі незвычайная, яна аб'ядноўвала элементы розных стыляў і эпох: старажытнагрэчаскі порцік, старажытнарымскія калоны, накшталт траянавай, два барочных павільёна і вялікі купал, які нагадвае купал Сабора Святога Пятра.

Іканаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іконы Карлскірхэ, апроч жыцця Карла Барамеа, апавядаюць аб чатырох галоўныя дабрачыннасцях (разважлівасць, адвага, умеранасць ва ўсім, справядлівасць). Аўтарамі фрэсак з'яўляюцца Себасцьяна Рычы, Ёхан-Міхаэль Ротмайр, Марціна Алтамонтэ і Даніэль Гран. Галоўны алтар упрыгожвае ляпны рэльеф, які паказвае св. Карла Барамеа, які ўзнесся ў рай на хмары ў асяродку анёлаў і херувімаў. Да вяршыні купала можна падняцца на ліфце.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]